Культура

Ідэалогія на сучасным этапе

сумарррррУ Брэсце прайшоў рэспубліканскі семінар з удзелам ідэалагічнага актыву вобласці.
Першы намеснік кіраў-ніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандр Радзькоў, старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар, прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў кіравання, парламентарыі ад горада Брэста, старшыні абласных, гарадскіх і раённых структур РГА “Белая Русь”, ГА “БРСМ”, рэдактары дзяржаўных друкаваных і электронных СМІ наведалі прадпрыемствы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, грамадскую прыёмную абласной арганізацыі РГА “Белая Русь”, месца пікетавання і ўчастак для галасавання, рэдакцыю абласной газеты “Заря”, радыётэлецэнтр ТРК “Брэст”, края-знаўчы музей у Брэсце, масласырзавод і ўчастак для галасавання – у г. Кобрыне і раёне.
Пленарная нарада прайшла ў аблвыканкаме. Адкрываючы яе, старшыня абласнога выканаўчага камітэта Канстанцін Сумар падкрэсліў цесную ўзаемасувязь эканомікі, палі-тыкі і ідэалогіі. Як станоўчы быў адзначаны той факт, што краіне ў цэлым, і вобласці ў прыватнасці, удаецца захаваць паступальны рух наперад. Два гады запар Брэстчына выходзіла пераможцай у спаборніцтве, атрымліваючы вышэйшыя ўзнагароды на рэспубліканскім фестывалі “Дажынкі”. Летась прыбаўка ў сельскай гаспадарцы склала 7 працэнтаў, у прамысловасці – 12. Экспарт тавараў, выпушчаных прадпрыемствамі вобласці, павялічыўся амаль на 60 працэнтаў і ў параўнанні з імпартам перабольшыў апошні на 189 мільёнаў долараў. Сёння тавары з маркай берасцейскіх прадпрыемстваў экспартуюцца ў 76 краін свету.

Акрэсліў кіраўнік вобласці і асноўныя накірункі мадэрнізацыі, без якой немагчымы рух наперад. Асаблівасцю гэтага працэсу на Брэстчыне з’яўляецца тое, што пераважная большасць праектаў грунтуецца на эфектыўным выкарыстанні мясцовай сыравіны і рэсурсаў.
Нагадаў Канстанцін Андрэевіч аб ролі дзяржавы ў падтрымцы насельніцтва праз усемагчымыя субсідыі. Летась толькі на субсідзіраванне аплаты насельніцтвам жыллёва-камунальных паслуг было выдаткавана амаль 1 трыльён рублёў, на пакрыццё расходаў на пасажырскія перавозкі – 139 мільярдаў рублёў. Сацыяльная накіраванасць палітыкі дзяржавы дапамагла вобласці дабіцца натуральнага прыросту насельніцтва. Гэты паказчык губернатар назваў адным з самых важных. Дзяржава і надалей будзе падтрымліваць тых, хто мае асаблівую патрэбу.
Увага была закцэнтавана і на тым, што сёння як ніколі важна жыць па сродках. Грамадзяне павінны разумець, што апека не можа быць бясконцай, а таму галоўная задача – стварыць умовы для таго, каб чалавек змог рэалізаваць сябе, зарабіць годную зарплату і павышаць узровень жыцця.
У лічваючы тое, што сёння актыўна ідзе мадэрнізацыя, укараняюцца найноўшыя тэхналогіі, асабліва востра стаіць праблема кадравага забеспячэння. Краіне вельмі патрэбны высокакваліфікаваныя прадстаўнікі рабочых спецыяльнасцей, якія здольны працаваць на новым абсталяванні, і спецыялісты так званага сярэдняга звяна. К.А. Сумар звярнуўся да ідэалагічнага актыву з прапановай пасадзейнічаць праз настаўнікаў і бацькоў у арыентацыі выпускнікоў школ не на дыплом аб вышэйшай адукацыі, а на атрыманне запатрабаванай высокааплачваемай спецыяльнасці з разраду рабочых.
У ходзе выступлення закрануў кіраўнік і праблему росту заработнай платы. Пакуль у вобласці яна застаецца ніжэйшай, чым у сярэднім па рэспубліцы. На гэта, у першую чаргу, уплывае адсутнасць буйных прамысловых прадпрыемстваў. Аднак ужо сёння больш як 50 працэнтаў працаздольнага насельніцтва маюць сярэднямесячныя заробкі, эквівалентныя 500 доларам.
Яскравым доказам таму,
як шпарка развіваюцца сёння інфармацыйныя тэхналогіі, стаў наладжаны ў ходзе пленарнай нарады відэамост з Акадэміяй кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. На пытанні адказвалі прафесар кафедры філасофскіх навук і ідэа-лагічнай работы вышэй названай установы Уладзімір Мельнік, дацэнты кафедры Іван Таркан і Яўген Крыштаповіч. У прыватнасці, прагучалі каментарыі навукоўцаў на заўвагу намесніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лунінецкага райвыканкама Наталлі Аксёнавай наконт таго, што на некаторых сайтах апошнім часам можна сустрэць крытыку ідэалогіі нашай дзяржавы ці нават запэўніванне, што такой ідэалогіі ўвогуле не існуе, як няма ў беларусаў і нацыянальнай ідэі. На гэта Уладзімір Мельнік заўважыў, што само паяўленне такіх выказванняў сведчыць пра тое, што ідэалогія ёсць. А што датычыць нацыянальнай ідэі, то ў нас яна заключаецца, перш за ўсё, у тым, што мы рэалізавалі сваё права жыць і кіраваць сваім лёсам па ўласнаму разуменню, і ніхто не здолее навязаць чужыя для нас ідэі.
Пасля таго, як завяршыў работу відэамост, старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар правёў відэапрыём грамадзян з Маларыты, Пінска і Баранавіч.
Пра сваё бачанне метадаў і форм ідэалагічнай работы расказалі старшыня Кобрынскага райвыканкама Аляксандр Зазуля, кіраўнік Адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Брэста Аляксандр Рагачук, старшыня абласнога аб’яднання прафсаюзаў Мікалай Басалай, першы сакратар абласнога камітэта БРСМ Віктар Іваноў, галоўны рэдактар абласной газеты “Заря” Аляксандр Лагвіновіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Базанаў.
Вынікі нарады падвёў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандр Радзькоў. Аляксандр Міхайлавіч сказаў, што яму спадабалася атмасфера ў зале, шчырыя выказванні людзей падчас сустрэч, іх настрой і разуменне рэалій сённяшняга дня.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть