Культура

Ідзе праверка дакументаў

У раёне завяршылася вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў.
Як паведаміў старшыня раённай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі Аляксандр Грамыка, усяго вылучана 194 прэтэндэнты на 179 дэпутацкіх мандатаў абласнога, раённага, гарадскога і сельскіх Саветаў. Зараз ідзе праверка паступіўшых дакументаў. Пад увагай не толькі дадзеныя падпісных лістоў, але і звесткі дэкларацый аб даходах. Гэтая работа будзе працягвацца да 20 лютага. Папярэдне на 19 лютага назначана пасяджэнне раённай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі, пасля чаго зарэгістраваныя кандыдаты змогуць атрымаць пасведчанні і прыступіць да перадвыбарнай агітацыі.
З вялікай доляй верагоднасці можна меркаваць, што найбольш актыўна будзе праводзіцца яна ў Мікашэвічах, дзе на 15 дэпутацкіх мандатаў прэтэндуюць 22 чалавекі.
У абласны Савет па трох акругах мяркуюць балатавацца 4 прэтэндэнты.
Прыкладна 60 працэнтаў вылучэнцаў – дэпутаты дзейнічаючага склікання. Варта адзначыць пэўную палітычную актыўнасць вясковых прадстаўніц цудоўнай паловы насельніцтва раёна: 44 жыхаркі вылучаны на званне кандыдатаў у дэпутаты сельскіх Саветаў. А вось у раённы ідуць толькі 4 жанчыны, у Мікашэвіцкі гарадскі Савет – 5.
Большасць прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат – людзі працаздольнага ўзросту. Да 30 год – 5 чалавек. Ёсць і пенсіянеры, іх – 8. Чацвёра працягваюць працаваць, столькі ж – знаходзяцца на заслужаным адпачынку.
У прафесіянальным разрэзе самымі актыўнымі аказаліся прадстаўнікі сферы адукацыі, аховы зда-роўя, культуры, якіх 45. Сярод патэнцыяльных кандыдатаў у дэпутаты – 3 прадпрымальнікі і двое беспрацоўных.
Па меркаванню Аляксандра Мікалаевіча, з партый найбольшай актыўнасцю на Лунінеччыне вызначылася Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя “Грамада”, якая вылучыла 7 прэтэндэнтаў на дэпутацкія мандаты: 1 – у абласны Савет і 6 – у Мікашэвіцкі гарадскі. Аднаго кандыдата ў дэпутаты вызначыла Камуністычная партыя Беларусі.
Зрэшты, надаваць гэтаму асаблівую ўвагу наўрад ці варта. Выбаршчыкі абгрунтавана чакаюць ад дэпутатаў дапамогі ў канкрэтным вырашэнні звычных і набалелых праблем. А яны, вядома ж, зразумелы лю-дзям, якія не толькі самі сутыкаюцца з імі штодня, а рэальна здольны разабрацца ў самых розных сітуацыях.
Па календары выбарчай кампаніі агітацыя будзе працягвацца да 22 сакавіка. У яе ходзе будуць сфарміраваны так званыя выбарчыя фонды, з якіх кандыдат у дэпутаты можа патраціць не больш як 10 базавых велічынь уласных ці ахвяраваных сродкаў. Плакаты на ўчастках, а таксама лістоўкі-запрашэнні для кожнага выбаршчыка будуць выраблены за кошт бюджэтных сродкаў.
Галоўным адрозніваючым момантам сёлетняй палітычнай кампаніі Аляксандр Грамыка назваў наступныя змяненні. Пры тым, што ў цэлым захавана мажарытарная выбарчая сістэма, сёння на без-альтэрнатыўных участках для таго, каб стаць дэпутатам, трэба набраць не менш як 50 працэнтаў галасоў выбаршчыкаў, якія пражываюць на ўчастку. У пэўным сэнсе лягчэй тым, дзе ёсць альтэрнатыва: тут дэпутата вызначыць простая большасць галасоў. Вядома, пры ўмове, што на ўчасткі прыйдуць не менш як 50 працэнтаў патэнцыяльных выбаршчыкаў, што нам з вамі абавязкова трэба зрабіць.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть