Культура

Каардынаты сэрца

Синкевичи

Куды б не закінуў лёс, у кожнага з нас ёсць месца, дзе ўсе паўсядзённыя праблемы губляюць актуальнасць і адыходзяць на другі план, на душы пануе спакой, а сэрца напаўняецца энергіяй і аптымізмам. Для большасці з нас – гэта малая радзіма. Мабыць, таму на Дні вёсак Сінкевіцкага сельсавета заўсёды мнагалюдна. Нават калі ўраджэнцаў краю звязваюць з Лунінеччынай ужо толькі ўспаміны, яны ўсё роўна імкнуцца пабываць на гэтым свяце. Каб даведацца, чым жылі землякі апошні год, убачыць сяброў дзяцінства і юнацтва, парадавацца за іх чарговыя дасягненні.

Павітаўшы землякоў, в.а. старшыні мясцовай «вертыкалі» Валерый Краснікевіч пажадаў моцнага здароўя доўгажыхарцы з Мокрава Вользе Пракаповіч. У гэтай жа вёсцы пражывае мнагадзетная сям’я Юрыя і Раісы Бліновых, якія, без перабольшання, могуць служыць прыкладам кахання, згоды і разумення для ўсіх аднавяскоўцаў. Марш Мендэльсона прагучаў для сінкевіцкіх пар: Васіля і Святланы Кулакевічаў, Юрыя і Людмілы Рудзько – яны сёлета адзначылі адпаведна залаты і сярэбраны юбілеі сумеснага жыцця. Шмат цёплых віншавальных слоў ад прадстаўнікоў улады і іншых службаў гучалі ў адрас мокраўчанкі Алы Пяшко – мамы самай юнай жыхаркі сель-скага Савета. Сапраўдным наглядным дапаможнікам для аматараў рукадзелля можна назваць выставу дэкаратыўна-прыкладных работ вядомай мясцовай майстрыхі Алены Клеўжыц.

Каштоўным падарункам за актыўную жыццёвую пазіцыю і ўдзел у грамадскім жыцці населеных пунктаў сельсавета адзначылі старасту Сітніцкага Двара Галіну Крывулец. А яшчэ – сям’ю Аляксея і Валянціны Саўчукоў, чый падворак у Мокрава прызнаны лепшым па добраўпарадкаванню. Пераможцам аналагічнага конкурсу сярод прадпрыемстваў і арганізацый стала Сінкевіцкае лясніцтва, калектыў якога доўгі час узначальвае Мікалай Філюк.

Многа спецыялістаў працуюць у дзяржпрадпрыемстве «Сінкевіцкі», мясцовай сярэдняй школе, дзіцячым садку, ААТ «Палімер», аддзяленні паштовай сувязі, Доме культуры, медыцынскай службе і гандлі. Лепшыя прадстаўнікі гэтых калектываў таксама не засталіся без увагі, у тым ліку – артыстаў, якія падхапілі святочную эстафету.

На працягу некалькіх гадзін добры настрой галоўным героям дня і ўсім удзельнікам мерапрыемства дарылі мясцовыя самадзейнікі і творчыя аб’яднанні аўтаклуба аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Знайшлося шмат цікавых забаўляльных заняткаў і для дзетвары. Аб гэтым паклапаціліся работнікі Язвінскага СДК на чале з Жаннай Лапацінай і індывідуальныя прадпрымальнікі. Завяршыўся Дзень вёсак Сінкевіцкага сельскага Савета традыцыйна – дыскатэкай і феерверкам.

Шуляковская
Мульціварка за шматгадовую працу будзе добрай памочніцай на кухні брыгадзіру МТФ в. Мокрава дзяржаўнага прадпрыемства «Сінкевіцкі» Алене ШУЛЯКОЎСКАЙ. Яе дачка Вольга сёлета стала студэнткай Мінскага медыцынскага каледжа
Кулакевичи
Цяжкія жыццёвыя выпрабаванні, якія прыйшліся на жыццё Васіля і Святланы КУЛАКЕВІЧАЎ, яшчэ больш замацавалі іх 50-гадовы сямейны саюз
Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть