Культура

Каб раслі гарады і квітнела краіна

Добрая работа – гэта годная зарплата, сацыяльны пакет і магчымасць кар’ернага росту. А яшчэ – дружныя, надзейныя калегі. Усё гэта гарантавана 3-тысячнаму калектыву РУВП «Граніт», які днямі адсвяткаваў 38-годдзе з дня заснавання прадпрыемства.

Удзельнікі мерапрыемства пачалі збірацца ў фае Палаца культуры раней прызначанага часу. У паўсядзённай мітусні нячаста выдаецца магчымасць пагутарыць з калегамі з іншых цэхаў і падраздзяленняў, успомніць гісторыю роднага прадпрыемства, сустрэцца з працаўнікамі, якія пайшлі на заслужаны адпачынак.
Замілаванасці і душэўнасці гэтым сустрэчам старых добрых сяброў надавалі яркія стэнды з фатаграфіямі найбольш адметных падзей развіцця “Граніта”. Іграў духавы аркестр. Гукі вядомых мелодый, у тым ліку і часоў СССР, у выкананні выхаванцаў і педагогаў Жыткавіцкай дзіцячай музычнай школы сустракалі галоўных герояў дня і гасцей яшчэ на падыходзе да будынка.
Як і ў ранейшыя гады, адкрылася імпрэза з узнагароджвання «гранітаўцаў», якія аддалі прадпрыемству тры дзесяцігоддзі, на працягу ўсяго гэтага часу вылучаючыся дысцыплінаванасцю, адказнасцю і высокімі паказчыкамі ў працы. Знакі «Ветэран працы» I ступені, пасведчанні і падарункі ўручылі генеральны дырэктар Эдуард Гаўрылковіч і яго намеснік Маргарыта Серавокая.
Спіс прозвішчаў і прафесій, чые дасягненні былі адзначаны ў Дзень прадпрыемства граматамі рознага кшталту і прэмі-ямі, вылічваўся дзясяткамі! Гэта і вадзіцелі «БелАЗаў», і машыністы канвеераў, і медыкі, і швачкі… Заслужаныя ўзнагароды ім уручылі старшыні: райвыканкама – Васіль Агіевіч і гарвыканкама – Анатоль Давыдовіч, генеральны дырэктар «Граніта» Эдуард Гаўрылковіч, кіраўнікі: Брэсцкага абкама прафсаюза работнікаў будаў-ніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў Сяргей Сірач і прафкама гранітаздабываючага прадпрыемства – Таццяна Гарбенка.
Цудоўна аздобіла вечарыну канцэртная праграма. Цікавымі музычнымі і песеннымі падарункамі сталі выступленні танцавальных калектываў «Jazz Hand», «Дыямант» і дзіцячага народнага, салістаў вакальнай групы «За-латое птушаня» і хору Палаца культуры.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть