Культура

КАБ ЖЫЦЦЁ ПРАЦЯГНУЛАСЯ, ВЫСАДЗІ ДРЭВА І КВЕТКУ…

Прыцягнула ўвагу інфармацыя ў хроніцы “Гісторыя раёна – газетным радком”: у 1968 годзе званне “Заслужаная настаўніца БССР” атрымала педагог Валянціна Эдуардаўна Васілько з Дзятлавіцкай СШ. Калі б даведаўся аб гэтым раней, павіншаваў бы з 40-годдзем падзеі – сапраўднага гонару для ўсёй школы. Настаўніца рускай мовы і літаратуры, яна выкладала і ў часы майго школьнага юнацтва, хаця не ў нашым класе. Але наўрад ці на тагачасны розум падлетка нешта б значыла агульная, хаці і ўражваючая характарыстыка выдатнага педагога. І толькі сёлета, на традыцыйнай лютаўскай сустрэчы з выпускнікамі, пашчасціла (і не толькі мне!) зрабіць сапраўднае адкрыццё: побач з намі жыве Асоба з вялікай літары.

Сталая жанчына з позіркам, стомленым ад страт жыцця, выйшла на сцэну да мікрафона, каб павітаць запрасіўшы яе выпуск-1989.

– Прашу прабачэння за свой асіплы голас. За 47 год работы ў школе галасавыя звязкі “спрацаваліся”, – такімі звычайнымі словамі пачала выступленне заслужаная настаўніца Беларусі.

У кожным слове, кожным жэсце адчуваўся вопыт педагога ад Бога. Узважаная дакладная мова, жыццёвая мудрасць нікога не маглі пакінуць абыякавымі. Многія яе былыя вучні не саромеліся слёз. Замежным гасцям, якія былі ўдзельнікамі ўрачыстасці, нават без ведання рускай мовы перадалося агульнае ўзрушанне. Яны папрасілі зрабіць пераклад выступлення. Радасць і сум знітаваліся ў адно ў прамове Валянціны Эдуардаўны, напрыканцы паэтычным радком разліўшыся па сэрцах людзей, каб даць кожнаму веру, надзею, любоў, прагу жыцця.  

Такі ж, як і ўсе, усхваляваны, неўзабаве звярнуўся з некалькімі пытаннямі.

– Валянціна Эдуардаўна, уразіла лічба: няўжо сапраўды 47 год настаўніцтва?

– Так, пачала працаваць з 1951 года. Можна дадаць яшчэ 4 гады – вучобу ў педагагічным вучылішчы.

– А што было перад гэтым? Дзе вашы карані? Чым адметны дзяцінства, юнацтва?

– Родам з Міншчыны. У 1937 годзе быў рэпрэсіраваны бацька. Праз пяць дзён памерла мама. Мяне, 6-гадовую, малодшага брата і сястрычку-немаўля спачатку выхоўвалі родныя, потым вызначылі ў спецінтэрнат. Дырэктарам яго быў вельмі мудры чалавек, які параіў дачцэ “ворага народа” падаваць дакументы ў Пінск, Заходнюю Беларусь, дзе не засяродзяць увагу на гэтым факце. Так і адбылося. Каб пазбавіцца ад “кляйма”, імкнулася быць ва ўсім лепшай – вучобе, грамадскай дзейнасці, працы. 

– Мяркуючы па прысваенню высокага звання, вам гэта ўдалося.

– У кнізе “Памяць. Уздзенскі раён” увекавечана імя бацькі, які быў рэабілітаваны пасмяротна, і змешчаны мой фотаздымак у раздзеле “Славутыя землякі”. 

– Нагадайце, калі ласка, этапы вашай настаўніцкай дзейнасці.

– Пяць год была дырэктарам школы ў Відзібары. Тут сустрэлася з будучым мужам, з якім разам у 1956-ым прыехалі ў Лунінецкі раён. 6 год – у Лунінскай СШ, потым – Дзятлавічы. Я працавала да 1998-га. Яшчэ 12 год, знаходзячыся на пенсіі, працягнула адчуванне працаздольнасці і запатрабаванасці. Новы час – новыя павевы. Разумею: маладым педагогам трэба працаўладкоўвацца…

– У Дзятлавічах шануецца педагагічная дынастыя Васілько. Роданачальнік яе – Барыс Ільіч, які, на жаль, ужо 20 год жыве толькі ў нашай памяці…

– Муж закончыў два педагагічныя інстытуты: у Пінску – біялагічны факультэт, у Магілёве – геаграфічны. Быў дырэктарам Дзятлавіцкай СШ з 1962 да 1974 года. Яшчэ старога памяшкання – той аднопавярховай, з пячным ацяпленнем школы, якая размяшчалася насупраць помніка загінуўшым воінам-землякам. Потым у нашай на дваіх педагагічнай біяграфіі паявілася 7 год працы ў Ямала-Ненецкай акрузе, дзе Барыс Ільіч таксама ўзначальваў школу, а я настаўнічала.

– У Дзятлавічах шырока вядомы сваім захапленнем кветкамі Іван Фёдаравіч Тадорскі. Былая настаўніца нашай школы Аляксандра Аляксандраўна Кузьміч, якая цяпер узначальвае савет ветэранаў педагагічнай працы ў Брэсце, падказала, што роданачальнікам кветкаводства ў вёсцы быў ваш муж.  

– Калі атрымалі кватэру ў гэтым доме, які так і называюць настаўніцкім, Барыс Ільіч высадзіў шмат дрэў. Праўда, летась большую частку іх высеклі, калі пракладвалі новыя электралініі. Але некаторыя і цяпер маем радасць бачыць – акацыя, клён, каштан… Захапленне кветкамі пачалося з часопісаў. Напісаў у Маскоўскае таварыства кветкаводаў. З першапрастольнай прыслалі дзеткі і некалькі цыбулін. І хутка старая школа проста патанула ў гладыёлусах. Муж развёў больш за 17 сартоў – ад снежна-белых да чорных. Нават калі выязджалі на Поўнач, не закінуў кветкаводства…

Як бачым, добрыя справы не заканчваюцца з заканчэннем зямнога шляху асобы, таму што іх працягваюць паслядоўнікі. Прыходжу да простай ісціны, якую, хочацца думаць, што адкрыў сам: хочаце жыць вечна – садзіце дрэвы, разводзьце кветкі і вучыце дзяцей.

Мікалай КАСАЧ, сацыяльны педагог Дзятлавіцкай СШ.

«НЕ ТЕРЯЙТЕ НАДЕЖДУ»

Обращение Валентины Эдуардовны ВАСИЛЬКО к выпускникам 1989 года Дятловичской СШ

«Дорогие мои девочки и мальчики. Как для родителей, взрослые сыновья и дочери – дети, так и вы для учителей – девочки и мальчики. Когда я получила приглашение, то долго считала. У меня никак не получалось 20 лет, потому что вроде бы не настолько постарела. Потом посмотрела в зеркало и сказала:

– Куда же денешься? 20 лет – это все-таки время…

Спасибо, что не забыли своего старого классного руководителя. Хорошо помню вас, мой последний класс – моя последняя любовь. У нас было три Сергея Коцубы, четыре Людмилы, три Галины, три Эдуарда. Интересный был класс… Наш староста – Миша Брезин… Светлая голова, золотые руки – Саша Богданов… Гордость класса – золотой медалист Саша Бовкунович, то бишь Александр Владимирович, нынешний директор школы… Как рада услышать, что многие девочки и мальчики пошли по нашим стопам. Профессия учителя – самая светлая, самая благородная, самая благодарная.

Недавно в Лунинце встретила Черноокого Николая, кажется, Трофимовича. Он бросился ко мне обниматься, а потом сказал:

– Вы в 5-м классе поставили мне двойку: не знал на память стихотворение «Бородино». Потом выучил, а вы меня не спросили. Слушайте теперь…

Это был воскресный день, район рынка, людей очень много. И все смотрели и, наверное, думали, как о ненормальных, про одного, который что-то рассказывал, импульсивно размахивая руками, и про другую, которая его слушала. Он еще сказал:

– Моему внуку – 2 года. Когда ему будет 4, обещаю, что он выучит «Бородино» на пять.

Ответила, что теперь высшая оценка – 10. Не согласился:

– Это у нынешних учеников – 10, а у меня – пять.

На прощанье поцеловал руку. Это было так приятно.

Счастлива видеть сегодня всех вас. Мальчиков почти всех узнала, по именам даже назвала. Девочки были первые красавицы в школе, а теперь вообще бесподобные. Вы все состоялись, как люди. Построили дома, вырастили детей, посадили сады, заняли свое место под солнцем и крышей. Очень надеюсь, что у вас все хорошо. Пусть вас, девочки, любят ваши мужья, а вас,мальчики, – ваши жены. Пусть ваши дети будут здоровы. Что говорить о себе?.. Никуда не денешься от возраста. Осталось ездить в храм, замаливать грехи – свои и не свои… Мира вашим домам и душам!

По старой привычке, попрощаюсь с вами поэзией. Сегодня прочитаю стихи Инны Кабыш “Не теряйте надежду” – это мое всем пожелание… (приводим две начальные строфы):  

Если поезд ушел – надо как-нибудь жить на вокзале,
В туалете, в буфете, под фикусом пыльным, у касс,
Ибо нам Небеса это место и век навязали,
Как в верхах полагалось, не спросивши у нас.
Надо ставить на платье заплатки,
Разводить не руками, а куст хризантемы, костры.
И Писанье читать, и держать свою душу в порядке,
И уехать хотеть за троих, то есть как три сестры…


Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть