Культура

Калі б ведаў, дзе ўпадзеш…

У першым паўгоддзі на прадпрыемствах і арганізацыях раёна зарэгістравана 7 няшчасных выпадкаў на вытворчасці (летась – 5), з іх 3 – з цяжкім зыходам.
Так, у студзені вадзіцель філіяла “Аўтамабільны парк №10 г. Лунінец” ААТ “Брэстаблаўтатранс” прыпыніў аўтобус каля варот рамонтнай майстэрні і не засцярог яго ад самавольнага руху. У выніку мужчына быў прыціснуты транспартным сродкам да сцяны і цяжка траўміраваны.
У сакавіку трактарыст-машыніст Палескай станцыі, рамантуючы сель-скагаспадарчую тэхніку ў палявых умовах, атрымаў траўму вока. Тут кіраўніцтва прадпрыемства не паклапацілася, каб забяспечыць работніка ахоўнымі акулярамі. Ды і сам пацярпелы парушыў нарматыўныя акты па ахове працы. Па выніках расследавання да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 2 службовыя асобы, штрафы склалі 1,5 мільёна рублёў.
У красавіку вогнеўпоршчык ААТ «Палессеэлектрамаш» не пераканаўся ў надзейнасці падрыхтаванага абсталявання і ажыццявіў падачу сціснутага паветра да адбойнага малатка. У выніку атрымаў цяжкую траўму вока. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута службовая асоба.
Няшчасныя выпадкі, якія не аднесены да катэгорыі цяжкіх, зарэгістраваны ў ААТ “Лунінецлес”, РУП “ПОСМЗіЛ”, КУШВП ЖКГ “Лунінецкая ЖКГ” і УП “Лунінецкая ПМК-19”.
У першым паўгоддзі праведзены 7 планавых праверак. Па іх выніках да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 14 службовых асоб, у адносінах якіх прад’яўлены штраф у суме 9,31 мільёна рублёў, і 5 юрыдычных асоб – на 7,5 мільёна рублёў.
Выяўленыя парушэнні заканадаўства аб ахове працы сведчаць аб адсутнасці належнай увагі з боку кіраўніцтва за арганізацыяй работы па ахове працы і нізкім узроўні кампетэнцыі адказных службовых асоб па адпаведных пытаннях.
Супрацоўнікі Пінскага міжраённага аддзела ў другім квартале правялі маніторынгі ўпраўленняў сельскай гаспадаркі і харчавання, а таксама – па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама па выкананню паўнамоцтваў у галіне аховы працы, а таксама прынялі ўдзел у двух раённых днях аховы працы ў прамысловых і сельскагаспадарчых арганізацыях Лунінеччыны.
Уладзімір АНДРЫКЕВІЧ, намеснік начальніка Пінскага міжраённага аддзела Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть