Выхадны дзень у Мінску правялі дзеці работнікаў малочнага завода
Культура

Выхадны дзень у Мінску правялі дзеці работнікаў малочнага завода

Вялікі камфартабельны аўтобус умясціў 40 хлопчыкаў і дзяўчынак. Суправаджаючымі выступілі старшыня прафкама, інжынер па ахове працы Аляксандр Рэбкавец, фельчар Людміла Калаур, эканаміст Вольга Кіслюк, інжынер па якасці Наталля Каховіч, маркетолаг Ірына Емельяновіч і спецыяліст па ідэалагічнай і кадравай рабоце Антон Палтавец.

Спачатку ўсе разам наведалі Макдональдс, з задавальненнем пагулялі на плошчы каля Палаца Рэспублікі.

Маляўнічае прадстаўленне ў Беларускім дзяржаўным цырку нікога не пакінула абыякавым. Быццам зачараваныя назіралі за выступленнем расійскай і эфіопскіх гімнастак, жанглёраў з Беларусі, Літвы і Румыніі, украінскіх і карэйскіх акрабатаў.

Дрэсіроўшчык з Егіпта “гуляў” з ільвамі і тыграм, быццам з кацянятамі, карэец, падстаўляючы дадатковыя парэнчы, падняўся метраў на 15 ад зямлі, расіяне ў касцюмах матылькоў выконвалі трукі пад скляпеннем купала, а вясёлы клоўн, здавалася, умее ўсё!

Дарога назад праляцела хутка. Стомленых, паўсонных і вельмі задаволеных дзяцей сустрэлі бацькі. І пад вясёлыя расказы, што і як было, усе адправіліся па дамах. А ў нашых планах – новыя сумесныя паездкі для работнікаў, дзяцей і ветэранаў вытворчасці.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть