“Карабель сяброўства”
Культура

“Карабель сяброўства”

немцыНезвычайны і вельмі сімвалічны сувенір – карабель у шкляной бутэльцы – атрымаў старшыня райсавета дэпутатаў Віктар Рафаловіч у час афіцыйнага прыёму нямецкай дэлегацыі горада-пабраціма Шэнефельд. Нагодай чарговага візіту гасцей стаў 20-гадовы юбілей сяброўства паміж нашай дзіцячай школай мастацтваў і духавым аркестрам “Spielmanns – und Fanfarenug” (Германія).
На іх вялікі прыгожы чырвоны аўтобус, што стаяў на пляцоўцы каля будынка Дома Саветаў, было цяжка не звярнуць увагі. Зрэшты, як і яны самі ўразілі шчырасцю і прыязнасцю. Цёплая добразычлівая атмасфера панавала ўвесь час, пакуль ішоў прыём. На праве гаспадара Віктар Анатольевіч пацікавіўся, як даехалі госці, дзе спыніліся, ці паспелі паглядзець на абноўленую школу мастацтваў, а таксама выказаў спадзяванне, што ўсім дэлегатам спадабаецца Лунінеччына і яе людзі – добрыя, гасцінныя і працавітыя. Удзельнікамі візіту сталі музыканты – людзі творчыя, цалкам апантаныя сваімі захапленнямі. У некаторых стаж у творчым калектыве вымяраецца дзясяткамі гадоў, хаця іх прафесіі ў жыцці даволі сур’ёзныя: заняты ў банках, гандлёвых цэнтрах, навукова-даследчым інстытуце, на заправачнай станцыі…
На працягу тыдня госці наведаюць дзіцячую школу мастацтваў у Лунінцы, адпра-вяцца на экскурсію “Па лазовай даліне” (рака Прыпяць) і ў палацава-замкавы комплекс “Нясвіжскі замак”. У чацвер у гарадскім Доме культуры прымуць удзел у сумесным канцэрце “Асенняя мелодыя”, дзе выступяць таксама народны аркестр народных інструментаў, ансамблі: узорны камерны “Канцэрціна”, цымбалістаў і “Art-Nuevo”. Упэўнены, што кожны дзень на Лунінеччыне прынясе гасцям новыя незабыўныя ўражанні, пра якія яны абавязкова раскажуць блізкім і сябрам на сваёй малой радзіме.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть