Культура

“КАСМІЧНЫ МАННІК” З МІНСКУ АБУДЖАЕ ЛУНІНЕЦ.

Час імкліва імчыцца на перад, развіваецца амаль усё, не застаецца ў баку і індустрыя забаваў. Некаторыя сучасныя клубы нагадваюць сапраўдныя палацы з цудоўным абсталяваннем, высокаякасным гукам. Дызайнеры, што дня прапаноўваюць ідэі па ўдасканаленню памяшканняў, стварэнню непаўторных эффектаў.

Такім чынам можна сказаць, што клубная музыка, ў некаторым сэнсе, з’яўляецца культуратворчым элементам сучаснага грамадства.

У пачатку 90-х, верагодна, як сінтез «тэхна” і «хаўса”, ўзнік новы музычны стыль ­ «транс”. Характарызуючыся зменай паўторваючыхся рытмічных і меладычных частак, «транс” ­ накіраваны не на ментальнае разуменне, а на надсвядомасць, таму такую музыку часам называюць псіхадэлічнай, яна звяртаецца да ўнутранага свету слухача, і запрашае ў небывалае падарожа колеру, эмоцыі, гармоніі.

Многія мастакі, натхненыя мелодыямі, пачалі аздабляць трансавыя дыскатэкі і вечарыны. У хуткім часе модная тэндэнцыя перарадзілася ў субкультуру, а аматарскія палотны сталі набываць прафессійны ўзровень. Асноўнымі тэмамі работ з’яўляюцца: узаемадзеянне мікра і макракосмаса, пошук новых формаў светаўспрымання, месца чалавека ў сусвеце, набліжэнне да этнаграфічных вытокаў.

Першая ў Беларусі выстава псіхадэлічнага мастацтва «Касмічны маннік” адбылася ў Мінску. На працягу тыдня сталічныя жыхары знаёміліся з светам флюарэсцэнтага мастацтва (пад уздзеяннем флюра, работы нібыта ажываюць, пачынаюць выпраменьваць уласнае ззянне.)

Адметна, што арганізатары выставы: Юлія Пуціліна, Лада Звягенцава, Кацярына Лісіцына, Андрэй Антара, Вольга Траўкіна, і Мама Суліко з радасцю адгукнуліся на запрашэнне наведаць Лунінец.

28-29 мая, у межах эксперэментальнага маладзёжнага праекта BEYO FEST дыскатэка-выстава флюарэсцэнтнага і псіхадэлічнага мастацтва «Аwakening» (абуджэнне) пройдзе ў нашым горадзе. Наведвальнікі змогуць убачыць:
* флюарэсцэнтныя палотны,
* флюарэсцэнтны 3д дызайн
* малюнкi у тэхніцы жывапісу, графікі

Больш падрабязную інфармацыю аб стваральніках работ, пазнаёміцца з імі, задаць пытанні, можна будзе непасрэдна ў кінатэатры «Кастрычнік”.

Але і гэта яшчэ не ўсё. Спецыяльным госцем мерапрыемства выступаюць акцёры эксперэментальнага тэатра-студыі «Жывая планета”. Чые перфармансы-тэатралізацыі характарызуюцца вобразнасцю і з’яўляюцца водгукам мастакоў на розныя сацыяльныя з’явы і плыні сучаснага жыцця. Акрамя таго наведвальнікаў чакаюць сюрпрызы, конкурсы, прызы. Адкрыццё:
28 мая 19.00-01.00
29 мая 20.00-01.00
Уваходны білет 3500 рублёў.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть