Конкурс

У ЧАКАННІ НАВАГОДНЯЙ КАЗКІ

Падведзены вынікі раённага конкурсу на лепшае навагодняе афармленне прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, аб’ектаў гандлю і прыватных домаўладанняў.
З года ў год кіраўнікі працоўных калектываў усё больш адказна падыходзяць да ўдзелу ў конкурсе. У ліку тых, хто заўсёды праяўляе фантазію, – райспа-жыўтаварыства, РАНС, ААТ «Спецжалезабетон, «Лунінецкі малочны завод”  і «Палессеэлектрамаш”, хлебазавод, дыстанцыя пуці, ПВУП «Вікторыя”, аддзяленне «Белаграпрамбанка”, «Водаканал”, раённая бальніца і паліклініка, РУВП «Граніт”, клуб «Юна”.
Аргкамітэтам праведзена вя-лікая работа. У выніку ў намінацыі «З Новым годам, лунінчане!” перамогу атрымалі РУВП «Граніт” і ААТ «Лунінецкі малочны завод”. У намінацыі «Навагодняя казка” першынство падзялілі дыстанцыя пуці, хлебазавод і філіял №1 «Мікашэвіцкая бальніца”. Намінацыя «Новы год да нас імчыцца” падарыла перамогу ПВУП «Вікторыя”, раённай паліклініцы і ПМК-7. Незвычайная намінацыя «Снежнае царства” стала шчас-лівай для КУП ВКГ «Водаканал”, філіяла «Лобчанскае” ААТ «Лунінецкі малочны завод” і жыхара Сінкевіч І.А. Дарошка. «Навагодні настрой” дораць наведвальнікам універсамы «Заходні” (Лунінец), «Палессе” (Мікашэвічы) і СК «Юна”, за што і атрымалі заслужаную перамогу. У намінацыі «Навагодні хіт” адзначаны рай-спажыўтаварыства, аддзяленне ААТ «Белаграпрамбанк” і КУШВП ЖКГ «Мікашэвіцкая ЖКГ”.
Віншуем з перамогай!
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть