Конкурс

Да выхавання – з творчым падыходам

У дзіцячым садку №9 г. Лунінца прайшоў конкурс “Выхавальнік года-2013”.
За права быць лепшай змагаліся чатыры прадстаўніцы калектыву. Яркія і непаўторныя вобразы ў намінацыях “Мая прафесія – выхавальнік” і “Майстрыха” паказалі наколькі яны ўмелыя, артыстычныя і творчыя натуры. А пра-вільныя адказы падчас бліц-апытання на веданне нарматыўных актаў, якія датычаць дзейнасці дзіцячай установы, выявілі, што канкурсанткі добра арыентуюцца ў сучасных дакументах. А яшчэ яны стварылі арыгінальныя касцюмы. Выдумцы спецыялістаў не было межаў. У адной сукенку ўпрыгожвалі літары, якія сімвалізавалі рост асобы – ад дзіцяці садаўскага ўзросту, да вучня школы, а затым і студэнта. У другой – касцюм “Анёла”, які аберагае дзетак. Трэцяя была апранута ў прыгожую святочную сукенку і суправаджала яе здаровым гумарам. “Из чего же сделаны наши девчонки?..” пад знаёмую многім з дзяцінства песню дэманстравала свой двубаковы касцюм, які з аднаго боку нагадваў дзяўчынку, а з другога – хлапчука, чарговая ўдзельніца…
Пры выбары лепшага журы аддало перавагу самаму вопытнаму выхавальніку з 15-гадовым стажам работы Таццяне Амбрушкевіч. Дыпломы, сувеніры і прэміі атрымалі ўсе ўдзельніцы конкурсу.

Показать больше

Похожие статьи

Одно Сообщение

  1. а свята “буквара” там не праводзили? тожа была б добрая навина…

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть