«Гэта наша агульная перамога!»
КонкурсПроисшествия

«Гэта наша агульная перамога!»

Марына Грабовіч
Марына Грабовіч

У Мінску ва ўрачыстай абстаноўцы падвялі вынікі ІХ творчага конкурсу на лепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі дзейнасці органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь.

Лаўрэатам прэстыжнага спаборніцтва ў намінацыі “За цыкл аналітычных матэрыялаў     у друкаваных СМІ, тэлепраграм, радыёрэпартажаў аб дзейнасці органаў пракуратуры па падтрыманню дзяржаўнага абвінавачвання ў судах і забеспячэнню законнасці судовых пастаноў” стаў калектыў пракуратуры Лунінецкага раёна на чале з Аляксандрам Карлюком.

– Прадстаўнікі права-ахоўных органаў даўно наладзілі супрацоўніцтва з журналістамі “Лунінецкіх навін”, – адзначыў Аляксандр Паўлавіч. – На старонках газеты рэгулярна асвятляюцца пытанні забеспячэння законнасці і правапарадку, папярэджвання злачыннасці і карупцыі. Вялікая ўвага надаецца аналізу крымінагеннай сітуацыі, чытачам аператыўна і даступна тлумачацца новаўвя-дзенні ў заканадаўстве. Таму гэтую перамогу па праву лічу нашым агульным поспехам. Дзякуй газеце! Спадзяюся, што мы і надалей працягнем плённую дзейнасць, парадуемся яшчэ не аднаму дасягненню. Разам будзем супрацьстаяць розным крымінальным праявам у грамадстве.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть