«І немагчыма надзівіцца на восень цуда-чараўніцу…»
Конкурс

«І немагчыма надзівіцца на восень цуда-чараўніцу…»

Першыя маразы бязлітасна пазбаўляюць апошняй лістоты яшчэ зусім нядаўна вогненна-прыгожыя дрэвы. “Залаты лістабой” паступова саступае ўладанні зіме, дорачы прахалоду заінелых ранкаў. Менавіта таму мы вельмі ўдзячны нашым шматлікім чытачам, якія, адгукнуўшыся на заклік  рэдакцыі, даслалі мноства захапляючых, дзівосных па прыгажосці фотаздымкаў. Лепшыя з іх ужо апублікаваны пад рубрыкай “Наша яркая восень”. Дзякуючы ім, у душах надоўга захавалася пяшчота ад дотыку да непаўторнай прыгажосці паляшуцкай прыроды, якая застаецца непаўторнай у любую пару года.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть