«Новыя імёны Беларусі — 2016»
Конкурс

«Новыя імёны Беларусі — 2016»

Битва титанов 2

Раённы адборачны тур рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу прайшоў у гарадскім Доме культуры.

Зрабіць мерапрыемства па-сапраўднаму святочным дапамагла “Бітва пакаленняў”, удзел у якой бралі дзве каманды: “Аранжавы настрой”, за якую выступалі прадстаўнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму, РФСК “Здароўе”, і “Дарвіны” – навучэнцы сель-скагаспадарчага каледжа. Першыя прадстаўлялі пакаленне 80-ых, другія – 90-ых. Пасля таго, як сапернікі заявілі пра сябе ў візітоўках, пачалася сапраўдная бітва тытанаў. Канкурсанты ўгадвалі саундтрэкі з вядомых кінастужак і мультсерыялаў, удзельнічалі ў інтэлектуальных, спартыўных выпрабаваннях, у гульні “Кракадзіл”, а таксама ў танцавальным батле. Азарту і весялосці надавалі і вядучыя праграмы Таццяна Цяльпук і Сяргей Молчан. Актыўна падтрымлівалі каманды балельшчыкі.

Побач з “тытанамі” бітву вялі тыя, хто прэтэндаваў трапіць у фінал конкурсу “Новыя імёны Беларусі – 2016”. У іх ліку Людміла Бярозка, Алена Волчык, Анатоль Янкевіч, Таццяна Цяльпук, Сяргей Бярозка, гумарыстычны калектыў Лунінскага СДК і танцавальны ансамбль “Эрыс” Сінкевіцкага СДК. На думку журы, якое ўзначальваў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігар Гапон, у бітве пакаленняў лепшымі сталі “Дарвіны”, а творчым талентам уразіў Сяргей Бярозка з Азярніцы. Усе работы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выстава якіх размясцілася ў фае ГДК, былі арыгінальнымі і самабытнымі, што журы не змагло аддаць перавагу таму ці іншаму аўтару.

Битва титанов

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть