Конкурс

Прэмія за якасць

Чарговы конкурс на прысуджэнне Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь запрашае да ўдзелу юрыдычных асоб, незалежна ад формаў уласнасці і колькасці працаўнікоў.
Галоўныя крытэрыі – дасягненне высокіх вынікаў у галіне якасці выпускаемай прадукцыі, выканання работ ці аказання паслуг, выкарыстанне сучасных тэхналогій, задавальненне попыту спажыўцоў.
Вызначэнне пераможцаў конкурсу (лаўрэатаў і дыпламантаў) ажыццяўляецца ў два этапы: па выніках праверкі прадастаўленых матэрыялаў і шляхам правядзення экспертызы на месцы.
Сёлета заяўкі і матэрыялы для ўдзелу ў конкурсе неабходна падаць да 1 ліпеня 2014 года ў сакратарыят Камісіі, сфарміраванай пры Дзяржаўным камітэце па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь. Кансультацыі можна атрымаць у беларускім дзяржаўным інстытуце стандартызацыі: 220113, г. Мінск, вул. Мележа, 3, тэл. 8-(017)-262-52-54. Падрабязная інфармацыя змешчана на сайце www.gosstandart.gov.by у раздзеле “Конкурсы ў галіне якасці”.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть