Конкурс

Прыярытэт – якасць

Аб’яўлены пяты конкурс на атрыманне Прэміі СНД за дасягненні ў галіне якасці прадукцыі і паслуг.
Прыняць у ім удзел могуць юрыдычныя асобы любой арганізацыйна-прававой формы, якія ажыццяўляюць экспарт прадукцыі або аказваюць паслугі на працягу 2 год на тэрыторыі дзвюх і больш дзяржаў-удзельніц СНД.
Прэмія прысуджаецца адзін раз у два гады на конкурснай аснове. Вынікі будуць падведзены ў канцы 2015 года. Пераможцы атрымаюць дыпломы і прызы. Акрамя гэтага яны будуць карыстацца эмблемай Прэміі СНД у мэтах рэкламы на працягу трох год.
Заяўкі на ўдзел трэба прадаставіць да 1 кастрычніка 2014 года ў Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь. Па выніках мінулага конкурсу пераможцамі сталі такія айчынныя прадпрыемствы, як вытворчае аб’яднанне “Гомсельмаш”, Магілёўская малочная кампанія “Бабушкіна крынка”, ААТ “Краснасельскбудматэрыялы”, ДУ “Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека”.
З падрабязнай інфармацыяй можна пазнаёміцца на Інтэрнэт-сайце www.gosstandart.gov.by.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть