Трыумфальна выступілі лунінчане ў рэспубліканскім адкрытым конкурсе мастацтваў “Крыштальная ліра-2017”
Конкурс

Трыумфальна выступілі лунінчане ў рэспубліканскім адкрытым конкурсе мастацтваў “Крыштальная ліра-2017”

У Мінску адбыўся VII рэспубліканскі адкрыты конкурс мастацтваў “Крыштальная ліра-2017”, удзел у якім прынялі нашы землякі.

Іх выступленні аказаліся проста на вышыні! Сярод шматлікіх сапернікаў не знайшлося роўных народнаму ансамблю песні і музыкі “Шляхцічы” і танцавальнаму калектыву “Абіссаль” (абодва з ГДК, мастацкія кіраўнікі адпаведна Сяргей Місікаў і Валянціна Бадак), салістам узорнага танцавальнага клуба “Мірыданс”Марыі Кацуба і Івана Рафаловіча, якія займаюцца ў ЦДТ у Святланы Галка, а таксама вакальнай групе “Планета дзяцей” на чале з Таццянай Шульжык з СШ №2 г. Лунінца.

Вяршыні вакальнага майстэрства ўдалося дасягнуць і юным жыхаркам Мікашэвіч – Міхайліне і Злаціславе Хвесюк. З дзяўчынкамі працуе педагог Яўгенія Ткачук. Усе яны ўзняліся на першую прыступку п’едэстала гонару. Дамоў лунінчане прывезлі дыпломы пераможцаў, кубкі і шмат станоўчых эмоцый.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть