Убачыць прыгажосць душы
КультураКонкурс

Убачыць прыгажосць душы

IMG_6815

Згадзіцеся, прыемна глядзець на сімпатычную дзяўчыну з глянцавага часопіса, непасрэднага малыша ці элегантнага мужчыну. Але яшчэ Антуан дэ Сент-Экзюперы ў знакамітай казцы “Маленькі прынц” сказаў: “Самае галоўнае – тое, чаго вачамі не ўбачыш”. Прыгожыя душой, людзі здольныя на самаахвярнасць, міласэрнасць, спагаду… Адчуць тонкую грань, якая вылучае гэтую сапраўдную прыгажосць, змаглі ўсе, хто ў мінулую пятніцу завітаў у ГДК, дзе прайшоў конкурс “Міс вясна-2016”.

Святочна ўпрыгожая зала ледзь умясціла гледачоў. Шматлікія балельшчыкі падрыхтаваліся грунтоўна: дэкламавалі вершаваныя заклікі, узнімалі маляўнічыя плакаты, паветраныя шары, папяровыя зоркі і кветкі. Кожны выхад на сцэну ўдзельніц суправаджаўся бурнымі апладысментамі. Таму не дзіўна, што актыўнасць груп падтрымкі прынесла ўсім канкурсанткам па дадатковаму балу. А спаборнічалі яны як у традыцыйных, так і новых заданнях. У “Візітоўках” дзяўчаты расказалі пра сябе, работу, захапленні. Выступленні падмацоўвалі фота- і відэапрэзентацыямі. У “Спатканнях” назначалі сустрэчы журы, не прамовіўшы ні слова. Фізічную загартоўку прадэманстравалі юнакі-балельшчыкі ў сілавым конкурсе на адцісканне. Разнастайныя таленты выявіла творчае заданне. Лунінчанкі спявалі на англійскай, рускай і беларускай мовах, танцавалі, чыталі вершы, паказалі жартоўны міні-спектакль. Ацаніць сцэнічную культуру дапамагло дэфіле ў вячэрніх убраннях, а інтэлектуальны ўзровень – адказы на пытанні рознай тэматыкі. Невялікія перапынкі паміж імі ўдала запоўнілі нумары мастацкай самадзейнасці.

Няпроста давялося журы, якое ўзначаліў старшыня райвыканкама Аляксандр Пачко. Пераможцамі ў намінацыях сталі: “Міс Зачараванне” – Вікторыя Харкевіч, “Міс Усмешка” – Марына Грушэўская, “Міс Эрудыцыя” – Кацярына Клімачова, “Міс Грацыя” – Наталля Жук, “Міс Творчасць” – Вольга Мацкевіч. Галоўных тытулаў – “Другая Віцэ-Міс Вясна 2016” і “Першая Віцэ-Міс Вясна-2016” – удастоены адпаведна Алена Гусціновіч і Крысціна Збралевіч. Запаветную карону з рук мінулагодняй уладальніцы Марыі Самандык прыняла Вольга Паўловіч, якой аднагалосна прысуджана званне “Міс Вясна-2016”. Арганізатары конкурсу выказалі шчырую ўдзячнасць фундатарам – райвыканкаму, рэдакцыі газеты “Лунінецкія навіны”, раённай арганізацыі ГА “Белая Русь”, райкаму БРСМ, кампаніі “Арыфлэйм” і вясельнаму салону “Дар’я”.

IMG_6750 IMG_6764 IMG_6781 IMG_6786 IMG_6793 IMG_6795 IMG_6805 IMG_6810 IMG_6820 IMG_6823 IMG_6825 IMG_6828 IMG_6841 IMG_6846 IMG_6849 IMG_6861 IMG_6862

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть