Конкурс

Увага! Конкурсы!

“Лепшы менеджар па якасці”
Прыняць удзел могуць спецыялісты або кіраўнікі службаў сістэмы менеджменту якасці арганізацый краіны ўсіх формаў уласнасці, якія дасягнулі значных вынікаў у галіне менеджменту якасці і займаюцца гэтай справай у дадзенай арганізацыі не менш як 3 гады. Абавязковая ўмова – наяўнасць сертыфікаванай сістэмы менеджменту якасці ў арганізацыі, якую прадстаўляе ўдзельнік.
Заяўкі на ўдзел і неабходныя дакументы падаюцца арганізацыямі да 1 верасня 2014 года.
“Лепшая дыпломная і навукова-даследчая работа студэнтаў у галіне менеджмента і кантролю якасці”
Да ўдзелу дапускаюцца студэнты IV –V курсаў, студэнты-выпускнікі і магістры ВНУ краіны, незалежна ад формаў уласнасці. Намінацыі – “Лепшая дыпломная работа ў галіне менеджменту”, “Лепшая дыпломная работа ў галіне кантролю якасці”, “Лепшая навукова-даследчая работа ў галіне менеджменту”, “Лепшая навукова-даследчая работа ў галіне кантролю якасці”. Камплект дакументаў аўтар работы павінен прадставіць у сакратарыят конкурснай камісіі да 1 кастрычніка 2014 года.
“Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь на рынку Расійскай Федэрацыі”
Конкурс праводзіцца ў 14 раз. За гэты час яго лаўрэатамі прызнана прадукцыя 122 вытворцаў Брэстчыны. Удзел могуць прыняць юрыдычныя асобы
незалежна ад формаў уласнасці і індывідуальныя прадпрымальнікі, зарэгістраваныя ў рэспубліцы. На разгляд камісіі прымаюцца тавары пры ўмове іх пастаўкі на расійскі рынак на працягу не менш як год. Заяўкі на ўдзел і неабходныя дакументы падаюцца да 15 ліпеня 2014 года.
“Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь”
За 13 год правядзення конкурсу лаўрэатамі прызнана прадукцыя 341 прад-прыемства Брэстчыны. Удзел могуць прымаць юрыдычныя асобы арганізацый любой формы ўласнасці, якія займаюцца выпускам прадукцыі (акрамя вытворчасці зброі і ваеннай тэхнікі) і аказаннем паслуг, а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі.
Заяўкі на ўдзел накіроўваюцца да 1 верасня 2014 года ў сакратарыят абласной конкурснай камісіі “Брэсцкі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі”.
Кансультацыі па адрасах: вул. Кіжаватава, 10/1, 224001, г. Брэст. Тэл.: 8-(0162)-28-52-51, факс 28-56-08; БелДІСС: вул. Мележа, 3, каб. 805, 220113, г. Мінск. Тэл. 8-(017)-262-52-54, e-mail: ntc@belgiss.org.by. Падрабязная інфармацыя размешчана на інтэрнэт-сайтах РУП “Брэсцкі ЦСМС” (www.csm.brest.by) у раздзеле “Конкурсы ў галіне якасці” і Дзяржстандарта (www.gosstandart. gov.by) у раздзеле “Якасць/Конкурсы ў галіне якасці”.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть