Конкурс

Хто стане “МІС ЛЕТНІКА”?

Шматлікія конкурсы спрыяюць школьнікам раёна цікава і карысна праводзіць вольны час.

Амаль тысяча вучняў гуртуецца ў прышкольных лагерах. Яны створаны пры СШ №№1, 2 і 4 г. Лунінца, СШ №1 і 2 г. Мікашэвічы і амаль усіх вясковых (адсутнічае толькі ў Сітніцкай СШ) школах, а з базавых – пры Бродніцкай і Ракітненскай.

Разнастайныя цікавыя справы, якімі захапляюць дзяцей выхавацелі, пачынаюцца ў 8.30 і завяршаюцца ў 16.00 на працягу шасці дзён тыдня.

Старэйшыя дзеці спалучаюць адпачынак з працай – такі лагер у чэрвені функ-цыянуе пры Язвінскай СШ. У канцы ліпеня аналагічныя будуць дзейнічаць на працягу 18-ці дзён пры СШ №1 і №2 г. Лунінца, а таксама Дзятлавіцкай СШ.

Многія хлопчыкі і дзяўчынкі – 210 вучняў – удасканальваюць фізічную форму ў спартыўных атрадах. Яны арганізаваны на базе СШ №1 і 4 – у Лунінцы, СШ №1 і 2 – у Мікашэвічах, а таксама ў Багданаўскай, Вялікачучавіцкай, Вялуцкай, Дварэцкай, Дзятлавіцкай, Кажан-Гарадоцкай, Лахвенскай, Лунінскай, Палескай, Язвінскай СШ.

У цэнтры дзіцячай творчасці для дзяцей да 10-ці год у дадатак да забаўляльнай праграмы арганізавана харчаванне і пасляабедзенны сон. Гэта ж прадугледжана ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання, дзе большасць выхаванцаў працягваюць заняткі. У лагеры адпачываюць 8 дзяцей. Яны рыхтуюць пастаноўкі ў тэатры-экспромце, радуюцца “гадзінам музыкі”, удзельнічаюць у інтэр-актыўнай гульні “Дзень ветлівасці”, выбяруць “Міс летніка”.

Самыя здольныя да вучобы юнакі і дзяўчаты ў чэрвені працягваюць займацца ў профільных лагерах, куды запрашаюць выкладчыкаў з ВНУ. У гімназіі спасцігаюць новыя веды 20 юных жыхароў Мікашэвіч. З-за рамонту ў ліцэі на гэтых канікулах профільны лагер арганізаваць немагчыма, але 11-класнікі і настаўнікі праводзяць шмат сустрэч.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть