КонкурсКультураМикашевичиНовости районаОбществоОсоба

Зоя Канапацкая з Дзятлавіч сярод пераможцаў абласнога этапа конкурсу «Жанчына года-2021» (Лунінецкі раён)

У Брэсце падвялі вынікі абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года-2021». Ён даўно стаў візітнай карткай грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын». На званне лепшых прэтэндавалі больш як 40 удзельніц, сярод якіх былі нашы зямлячкі. Расказвае старшыня раённай арганізацыі ГА «БСЖ», галоўны ўрач бальніцы Святлана Хлебус:

– Выказваю ўдзячнасць актывісткам жаночага руху – адміністратару фермерскай гаспадаркі “Чырэц” Іне Мелюх з Багданаўкі і індывідуальнаму прадпрымальніку Зоі Канапацкай з Дзятлавіч, якія адважыліся паспаборнічаць у важным і сапраўды патрэбным конкурсе. Іна Канстанцінаўна выступала ў намінацыі “Гаспадыня вёскі”, а Зоя Іванаўна – “Сэрца аддаю людзям”. І хаця толькі Зоі пашчасціла заняць прызавое трэцяе месца, пераканана, што яны абедзве заслугоў-ваюць самых цёплых слоў.

Дзяўчат падтрымліваў актыў арганізацыі: акрамя мяне, у абласны цэнтр накіраваліся Вольга Русак і Наталля Рагажынская. Дарэчы, наведалі мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой”, дзе ўсклалі кветкі. Гэта важна, асабліва ў Год гістарычнай памяці.

Зою Канапацкую добра ведаюць як уладальніцу цырульніцкага салона. Але жанчына выдатна разбіраецца не толькі ў прычосках. Яна – любячая жонка і матуля двух сыноў, заўзятая кулінарка і адважная аматарка байкерскага руху. Менавіта з апошнім захапленнем звязаны маштабныя дабрачынныя акцыі, накшталт збору сродкаў на лячэнне хворых дзетак. А яшчэ гэта арганізацыя мотапаездак у сацыяльна-педагагічны цэнтр, стрыжкі для выхаванцаў Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і шмат іншых мерапрыемстваў.

Не менш насычанае жыццё вя-дзе Іна Мелюх. У сям’і выхоўваюцца трое дзяцей. Паспрабавала сябе ў розных прафесіях, але больш як 20 год займаецца нарыхтоўкай прадукцыі дароў лесу і сельскай гаспадаркі. Творчасць – яе стыль, а любімае хобі – дызайн сядзібы. Кожнае лета дом патанае ў моры кветак. Умее вышываць, часта ўдзельнічае ў мерапрыемствах мясцовага СДК. І няхай на гэты раз не ўдалося пакарыць вяршыню конкурсу “Жанчына года”, усё лепшае яшчэ наперадзе!

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть