Культура

Кветкі на падаконніку

фиалкаПакаёвыя расліны рыхтуюцца да веснавой вегетацыі. Паклапаціцеся прыцяніць ад сонца святлолюбівыя вазоны.
Асабліва ўспрымальнымі да яго становяцца фіялкі. Ад сонечных апёкаў іх пяшчотнае лісце абароніць замацаваны на аконным шкле ліст белай паперы шырынёй каля 40 см, або палоска не вельмі густога цюлю.
Выстаўляйце на святло і пачынайце паліваць цыкламены, прымулы, клівіі і гіпеаструмы, глаксінні, клубневыя бягоніі, ахіменесы. Павялічце паліў і іншых вазонаў, якія пайшлі ў рост. Як толькі заўважыце, што на кактусах паявіліся бутоны, перанясіце іх у светлае месца і крыху ўвільгатніце зямлю. Для паліву амаль усіх пакаёвых раслін выкарыстоўвайце цёплую ваду. Больш халоднай (+18… +20°С) паліваюць цыкламены, азаліі і некаторыя іншыя. Пры праветрыванні памяшканняў не пакідайце вазоны на падаконніках. Пераахалоджанне можа прывесці іх да гібелі.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть