Культура

“Лишь только звучала б “Гренада”

Галіна ЛІС нарадзілася ў Багданаўцы, а паэткай стала ў Баранавічах.
На яе ліку – паэтычныя зборнікі “Пускай моя душа для вас заговорит” і “Васильковые грезы”, а таксама дзейсны ўдзел у некалькіх калектыўных зборніках, публікацыі вершаў у розных часопісах, альманахах, газетах. Піша яна і мастацкія палотны.
На другой малой радзіме з’яўляецца актыўным членам літаратурнага аб’яднання “Ліра” і народнага бардаўскага клуба “Ваганты”. Мае дзве адукацыі – закончыла Маладзечанскі разлікова-планавы тэхнікум, Гомельскі гандлёва-кааператыўны інстытут. Разам з мужам Юрыем выхавала дачушку Вольгу.
На Лунінеччыне яе павінны памятаць жыхары Багданаўкі, Луніна, Кажан-Гарадка, райцэнтра. Летась з творчай справаздачай разам з сябрамі выступіла на сваёй радзіме. З таго часу займела новых прыхільнікаў творчасці, зрабіла шмат фотаздымкаў, адзін з якіх трапіў у толькі што выдадзены зборнік лірыкі “Золотые рассветы мои” (Смоленск, “Ноопресс”, 2013) – ля помніка гонару і годнасці лунінецкай зямлі Мікалая Калінковіча…
Новы творчы здабытак Галіны Ліс пасля стараннага і ўважлівага азнаямлення з ім пакідае незвычайнае ўражанне. З вершаў яго мне хочацца прывесці вось гэтае чатырохрадкоўе:

…Мне большей любви и не надо,
Что есть сберегу я для вас.
Лишь только б звучала «Гренада»
В сердцах каждый миг, каждый час.

Міхась МАЛІНОЎСКІ. г. Баранавічы.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть