Культура

ЛІСТ З АЎСТРАЛІІ: РАДА ЗМЕНАМ ДА ЛЕПШАГА

У 1966 годзе загінуў мой брат – афіцэр Савецкай Арміі Станіслаў Левашкевіч. У пахаванні яго ўдзельнічаў літаральна ўвесь горад. Пасля наша сям’я звярнулася ў раённую газету, якая тады выходзіла пад іншай назвай, з просьбай надрукаваць падзяку ўсім, хто выказаў спачуванне, дапамог у арганізацыі пахавання, аказаў матэрыяльную падтрымку. Нам адмовілі.

Як рада, што ўсё змянілася да лепшага! Нядаўна сваякі з Лунінца даслалі мне “Лунінецкія навіны” з нарысам пра майго брата. Публікацыя выклікала зразумелае хваляванне і шматлікія ўспаміны.

Дазвольце выказаць глыбокую падзяку Аляксандру Васільевічу Паўлюкаўцу, які звярнуў увагу на помнік з чырвонай зоркай ля ўваходу на могілкі; аўтару матэрыяла Таццяне Васільеўне Канапацкай, якая занялася журналісцкім расследаваннем; майму стрыечнаму брату Мікалаю Мікалаевічу Левашкевічу, які расказаў аб тым, што яму было вядома.

Выкажу сваё меркаванне наконт забыцця магілы, якой няма ў спісе воінскіх пахаванняў. Нашы бацькі страцілі сына ў сталым узросце (маме было 67 год). Іх глыбокая рэлігійнасць выказаліся ва ўстаноўцы крыжыка на надмагільным помніку. Гэта не ўкладвалася ў атэістычныя падыходы савецкага рэжыму, вось, відавочна, па забароне тагачасных гарадскіх улад і не ўскладалі вянок на магілу брата ў дзень Савецкай Арміі.

Буду вельмі чакаць дакументальных звестак пра абставіны гібелі майго брата.

З павагай – Рэгіна ЛЕВАШКЕВІЧ, грамадзянка Аўстраліі.



Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть