Культура

Лунінчанам любімы Дашы, Ані і Максімы

Гэтыя два імені для сваіх дачушак і сыночкаў найчасцей выбіралі бацькі ў мінулым годзе. З якімі яшчэ вынікамі завяршыўся 2014-ты ў аддзеле ЗАГС райвыканкама, папрасілі расказаць яго начальніка Святлану ЯРОЦКУЮ

— Летась на Лунінеччыне зарэгістравана 758 нараджэнняў, з іх 342 — у райцэнтры, 157 — у Мікашэвічах. Сярод сельсаветаў лідзіруюць Дварэцкі (49 малышоў), Лунінскі (32) і Вулькаўскі (29). Не сакрэт, што Багданаўка заўсёды славілася вялікай колькасцю мнагадзетных сем’яў. Мінулы год, на жаль, такім не стаў — тут паявілася на свет толькі 13 немаўлят. На 16 хлопчыкаў і дзяўчынак пабольшала на тэрыторыях Рэдзігераўскага, Сінкевіцкага і Бастынскага сельсаветаў. Жыхары Чучавіч і наваколляў парадаваліся 20 юным землякам. Дзятлавіцкі сельсавет павялічыўся на 21 маленькага грамадзяніна, Лахвенскі — на 22, Гарадоцкі — на 25.

Сярод усіх дзетак пераважаюць хлопчыкі — 400 супраць 358 дзяў-чынак. Радасць “у квадраце” спазналі дзевяць жанчын, якія нарадзілі двойні. Летась у нашых жыхароў паявіліся 287 першынцаў. 323 малышы ўжо маюць старэйшых брата ці сястру. Статус мнагадзетных набылі 106 сем’яў. Станоўчым можна назваць той факт, што на гэтым бацькі не спыняюцца. Так, успомніць пра “пялёнкі-распашонкі” ў чацвёрты раз давялося 21 сям’і, 5-ты — адзінаццаці, 6-ты — чатыром, 7-мы — двум, восьмы і дзясяты — па адной.

— Як называлі сваіх малышоў нашы землякі?

— Самымі распаўсюджанымі імёнамі сталі: сярод мужчынскіх — Максім (26), Кірыл (23), Раман (19) і Арсеній (18), сярод жано-чых — Дар’я (32), Ганна (25), Паліна (18), Анастасія і Вікторыя (па 17). Па аднаму дзіцяці атрымалі імёны Якава, Піліпа, Віктара, Сцяпана, Леаніда, Алены, Ірыны, Наталлі, Вольгі, Святланы і інш. Сустракаюцца арыгінальныя: у хлопчыкаў — Дамір, Даніэль, Елізар, Ільяс, Міраслаў, Серафім, Трафім, Тарык; у дзяўчынак — Анісія, Апалінарыя, Беата, Віталіна, Давіна, Раміна, Славяна, Эліза.

— Безумоўна, як назваць дзіця, вырашаюць толькі дарослыя. Магчыма, на іх выбар уплываюць храмавыя дніанёлаў, мода, менталітэт…

— Трэба заўважыць, што мамы і таты — грамадзяне не толькі Беларуси але і іншых краін. Лідарства — за нашымі суайчыннікамі (691), і толькі ў 21 выпадку — нехта з бацькоў з’яўляецца іншаземцам. Часцей за ўсё — гэта мужчыны (13): па аднаму — з Азербайджан-скай Рэспублікі, Іарданскага Хашы-міцкага Каралеўства і Туркмені-стана, чатыры — з Украіны, шэсць — з Расійскай Федэрацыі.

З якой бы дзяржавы ні былі мама ці тата, галоўнае — каб падыходзілі да паяўлення дзетак узважана і адказна. Па леташняй статыстыцы, сярэдні ўзрост жанчын — 27 год, мужчын — 30. Ёсць, вядома, і выключэнні. Так, сем матуль і адзін бацька не дасягнулі паўналецця. А вось імёны трох мужчын, якія ўжо адзначылі асабісты залаты юбілей, запісалі ў пасведчанні аб нараджэнні іх немаўлят.

— Заўсёды хочацца, каб малышы нараджаліся ў поўных сем’ях.

— Звычайна так і адбываецца. Летась марш Мендэльсона прагучаў для 484 сямейных пар. З іх 324 — зарэгістравалі шлюб у Лужицы, яшчэ 88 — у Мікашэвічах. Сярод сельсаветаў зноў лідзіруе Дварэцкі (15), крыху адсталі ад яго Лахвенскі (12) і Чучавіцкі (11). За імі ідуць Вулькаўскі (9), Лунінскі (8), Сінкевіцкі (5), Багданаўскі, Дзятлавіцкі і Рэдзігераўскі (усе — па 3), Бастынскі (2), Гарадоцкі (1). Другую палавінку ў асобе суайчынніка знайшлі 945 беларусаў. 23 новыя сям’і ўтварыліся з іншаземцамі. Часцей гэта былі грамадзяне Расійскай Федэрацыі, радзей — Украіны, Грузіі, Арменіі і Ізраіля. Адзінкавыя выпадкі, калі на шлюбны рушнік ступалі прадстаўнікі Узбекістана, Латвіі, Малдовы, Лівана і Азербайджана. Што датычыць узроставых груп нявест і жаніхоў, то сярэднестатыстычнаму мужчыне — 29 год, а жанчыне — 26. На афіцыйных цырымоніях бываюць і пенсіянеры, якім ужо за 60 год: за 2014 год зарэгістраваны 16 такіх шлюбаў.

— Дэмаграфічны малюнак не будзе поўным без яшчэ аднаго паказчыка, на жаль, сумнага…

— Летась пайшлі з жыцця 954 жыхары: 205 — лунінчан, 147 — гараджан з Мікашэвіч, астатнія — з вёсак рэгіёна. Звярну ўвагу на сярэдні ўзрост нябожчыкаў: мужчыны — 64, жанчыны — 77 год. Так што аберагайце прадстаўнікоў моцнай паловы чалавецтва, і разам з імі будзем верыць, што 2015-ты стане лепшым!

Гутарыла Наталля ПАЎЛЮКЕВІЧ

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть