Культура

Лунінчане – лаўрэаты конкурсу

предпринимательУ Брэсцкай вобласці ажыццяўляе дзейнасць больш як 11 тысяч малых і сярэдніх прадпрыемстваў, амаль 36 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў. Толькі ў мінулым годзе зарэгістравана 1800 новых прыватных арганізацый, з іх 200 – у прамысловай галіне. У сферы малога і сярэдняга бізнесу працуе 30 працэнтаў ад занятых у эканоміцы рэгіёна.
У адпаведнай ступені на папулярызацыю развіцця ўласнага бізнесу ўплы-вае штогадовы конкурс у сферы прадпрымальніцтва, у якім прымаюць удзел і су-б’екты гаспадарання Лунінеччыны. На мінулым тыдні ў абласным грамадска-культурным цэнтры прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагаро-джання пераможцаў і лаўрэатаў конкурсу “Лепшы прад-прымальнік-2013 Брэсцкай вобласці” і творчага конкурсу “На лепшае асвятленне і прапаганду ў сродках масавай інфармацыі прадпры-мальніцкай дзейнасці ў Брэсцкай вобласці” ў 2013 годзе.
Сабраўшыхся вітаў першы намеснік старшыні абл-выканкама Міхаіл Юхімук, які адзначыў:
– На долю арганізацый малога і сярэдняга бізнесу прыпадае 24 працэнты аб’ёму прамысловай вытворчасці вобласці, чвэрць – валавога рэгіянальнага прадукту. Удзельная вага су-б’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў агульным аб’ёме падатковых паступленняў у кансалідаваны бюджэт вобласці ў 2013 годзе склаў 28,3 працэнта… Конкурс сярод прад-прымальнікаў Брэстчыны праводзіцца ў 16-ы раз. Сёлета было пададзена 147 заявак ад суб’ектаў прадпрымальніцтва ўсіх рэгіёнаў вобласці. У спаборніцтвах вызначаны 16 пераможцаў і 32 лаўрэаты.
Лунінчане тройчы выходзілі на сцэну для атрымання ўзнагарод, якія ўручыў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Сяргей Ашмянцаў. Лаўрэатамі конкурсу сталі ЗТАА “Бел Арганіка” (дырэктар Валерых Кшыштаф Влодзімеж) і фермерская гаспадарка “Юліян” (заснавальнік Міхаіл Грыневіч). У творчым конкурсе сярод СМІ дыплом лаўрэата ўручаны рэдакцыі газеты “Лунінецкія навіны”.
Цудоўным падарункам для ўсіх прысутных стала пазнавальная і змястоўная выстава, арганізаваная суб’ектамі прадпрымальніцтва, і выступленне калектываў мастацкай самадзейнасці Брэстчыны.
На здымку: бухгалтар “Бел Арганіка” Людміла Кузьміных, начальнік аддзела эканомікі Андрэй Гулек і
кіраўнік фермерскай гаспадаркі “Юліян” Міхаіл Грыневіч.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть