Культура

Лунінчане прадставілі раён на “Фальварку мінулага”

У нядзелю, 8 жніўня, ў Мерчыцах на тэрыторыі Цэнтра традыцыйнай культуры і быта “Спадчына Палесся”  ужо ў трэці раз адбыўся  адкрыты рэгіянальны фестываль фальклорнага мастацтва  “Фальварак мінулага”.

Распачаўся фестываль са святочнага шэсця, у якім прынялі ўдзел калектывы з Пінскага, Ганцавіцкага, Лунінецкага і Ляхавіцкага раёнаў.

На гэтым фестывалі Лунінецкі раён  прадстаўляў народны фальклорны калектыў “Лабчанка” Лобчанскага сельскага Дома культуры, кіраўнік Святлана Мелюх. Удзельнікі калектыву прадставілі лепшыя скарбы народнай творчасці Лунінеччыны ў намінацыях  “Песенная творчасць”,  “Танцы”, “Абрады”, “Народная інструментальная творчасць”.

Яскравым і запамінальным атрымалася выступленне народнага фальклорнага калектыву “Лабчанка”. Па заканчэнню фестывалю калектыў быў узнагароджаны Дыпломам аддзела культуры Пінскага райвыканкама за адраджэнне і зберажэнне Палескай традыцыйнай культуры, актыўную прапаганду самадзейнай мастацкай творчасці і ўдзел у адкрытым рэгіянальным фестывалі фальклорнана мастацтва “Фальварак мінулага”. 

Нам застаецца пажадаць гэтаму цудоўнаму  калектыву далейшых творчых проспехаў!

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть