Культура

«Любіць, прымаць,- дапамагаць і верыць»

цкрнинТакая асноўная запаведзь цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, які функцыянуе 15 год. Сёлета ўстанова змяніла “прапіску”: г. Лунінец, вул. Крупскай, д. 3.

Тут працуе 28 спецыялістаў – дэфектолагі, выхавальнікі і іх памочнікі, сацыяльны педагог, педагог-псіхолаг, інструктар ЛФК, медсёстры. Сёння дапамогу атрымліваюць: карэкцыйна-педагагічную – 30 хлопчыкаў і дзяўчынак, раннюю комплексную – 5 малышоў. З 2003-га паспяхова наладжана навучанне і выхаванне дзетак з цяжкімі шматлікімі парушэннямі развіцця. У адукацыйны працэс уцягнуты 6 школьнікаў і 11 дашкольнікаў. Для іх адкрыты спецыяльны клас і дзве групы з забеспячэннем бясплатнага трохразовага харчавання і дзённага сну. Цудоўна абсталяваны кабінеты сацыяльна-бытавой арыенціроўкі і лячэбнай фізкультуры, музычная зала.

Адной з галоўных задач работы цэнтра – стварэнне безбар’ернага асяроддзя, якое дапамагае дзеткам з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі адчуць свае незалежнасць і самастойнасць. Уваходы ў будынак абсталёўваюцца пандусамі, плануецца скарэкціраваць ганкі.

Для забеспячэння сацыяльна-псіхалагічнай адаптацыі і інтэграцыі ў грамадстве хлопчыкі і дзяўчынкі актыўна ўдзельнічаюць у раённых і абласных мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня міласэрнасці. У цэнтры праходзяць спартыўныя святы, выставы творчых работ, ранішнікі “Звініць званок вясёлы”, “Дзень маці”, “Навагодняя казка”, “Калядныя і велікодныя сустрэчы”, “8 Сакавіка” і інш. Стаў добрай традыцыяй удзел ва ўсіх мерапрыемствах прадстаўнікоў праваслаўнага брацтва ў імя Іаана Шанхайскага пры прыходзе храма ў гонар іконы Божай Маці “Взыскание погибших”.

Юбілейны год цэнтра азнаменаваны важнай для цэнтра падзеяй – пераходам у асобны будынак. Сумеснымі намаганнямі педагогаў і бацькоў зараз вядуцца добраўпарадкаванне, азеляненне груп і класа. На ўчастках плануецца абсталяваць сэнсарныя дарожкі, палосы перашкод з прыродных матэрыялаў. Рыхтуюцца праекты вертыкальных клумбаў, сталоў-пясочніц і інш.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть