Культура

“Малітва” ад земляка – для ўсёй Беларусі

Вершы Паўла Луда прыцягваюць кампазітараў і становяцца песнямі.

Сёлета ў Лунінец даслалі зборнік, выдадзены да 70-годдзя жлобінскай раённай газеты “Новы дзень”, – удзячны за падарунак члену рэдкалегіі Мікалаю Шуканаву. І хаця юбілейнае выданне ўбачыла свет у 2001-ым, яно не страціла цікавасці для нас лунінецкай старонкай.

У раздзеле, прысвечаным дзейнасці літаратурнага аб’яднання, прадстаўлена творчасць Паўла Луда. Ураджэнец Лунінеччыны працуе машыністам Жлобінскага лакаматыўнага дэпо і захапляецца паэзіяй. У зборніку надрукаваны яго вершы на рускай мове “Беларуси”, “Осень”, “Ностальгия”, “Тебе”, яшчэ два – без назвы, столькі ж – на беларускай: “Прывітальная” (прысвячэнне Жлобіну) і “Званы Чарнобыля”. Адзначаецца, што верш “Малітва” паклаў на музыку Анатоль Длускі – вядомы артыст, які працуе ў тэатры “Хрыстафор”. Пастаянным музычным суаўтарам нашага земляка з’яўляецца жлобінскі самадзейны кампазітар Аляксандр Пілюга. Хочацца спадзявацца, што сярод песень перавалодваюць творы мажорнага ладу. У надрукаваных жа вершах адлюстроўваюцца невясёлыя разважанні аб страце святых пачуццяў, смутку растанняў, стомленасць ад дарог, увасобленыя ў кранаючым душу радку: “Цячэ слязінка горкая – я плачу, што назаўжды пакінуў родны кут”…

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть