Культура

«Мая родная мясціна»

Свята вёскі прайшло ў Любачыне.На ўрачыстасці, якая разгарнулася каля мясцовага Дома культуры, ушанавалі самую старэйшую жыхарку Ульяну Сыцэвіч, малышку Дар’ю Каратыш, маладажонаў Вікторыю і Аляксандра Прыбаровічаў, Вікторыю і Віталя Глушань, мнагадзетных матуль Валянціну Сыцэвіч і Наталлю Канановіч, юбіляраў Вольгу Філіновіч і Рыгора Дубініча, гаспадара лепшага падворка Васіля Чэркаса, а таксама 10 першакласнікаў.
Музычна-гульнявая праграма задаволіла густы ўсіх землякоў, для якіх стараліся самадзейныя артысты Сяргей Місікаў з Лунінца, Наталля Бярозка з Азярніцы і яе поў-ная цёзка з Кажан-Гарадка, ансамбль “Вандроўнікі” з Дварца, Ніна Кіслюк і Эма Цубер з Сінкевіч, жыхары Любачына Міхаіл Дубініч і аўтар гэтых радкоў. Паспяхова справіліся з ролямі вядучых Алеся Дзікавіцкая і Дзіяна Калянковіч.
Выказваю шчырую ўдзячнасць фунтарам свята – фермерскай гаспадарцы “Чэркас” (Эдуарду і Наталлі Чэркасам), в.а. старшыні СВК “Азярніца” Уладзіміру Шкуту, кіраўніку Дварэцкага сельвыканкама Аляксандру Віднікевічу, індывідуальнаму прадпрымальніку Золтану Турчыновічу. Асаблівыя словы адрасую калектыву аўтаклуба на чале з Алёнай Науковіч.
Надзея ДУБІНІЧ, дырэктар Любачынскага СДК.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть