МІЛЫЯ І ЧАРОЎНЫЯ ЖАНЧЫНЫ!
Культура

МІЛЫЯ І ЧАРОЎНЫЯ ЖАНЧЫНЫ!

3

МІЛЫЯ І ЧАРОЎНЫЯ ЖАНЧЫНЫ!

Прыміце самыя сардэчныя ВІНШАВАННІ з цудоўным веснавым святам – 8 Сакавіка!

Гэта не выпадкова, што яно адзначаецца ў пачатку вясны, менавіта той шчаслівай пары, калі прырода робіць першы ўздых поўнай груддзю, калі людзі чакаюць цяпла, абнаўлення, пяшчоты. Жанчына ў многім падобна на вясну: сціпласцю, прыгажосцю, эмацыянальнасцю, шматграннай насычанасцю пачуццяў. І менавіта дзякуючы жанчынам, іх любові і дабрыні, мужчыны пераадольваюць нягоды, не губляюць надзеі і вераць у лепшае. Бо цяпло і ласка сэрцаў жанчыны – маці, жонкі, каханай, яе пяшчотная ўсмешка пераадольваюць усе непрыемнасці нашага быцця.

Беларускім жанчынам уласцівы жыццёвая мудрасць, прыняцце правільных рашэнняў у складаных умовах.     Вы з’яўляецеся прадаўжальнікамі роду чалавечага,     даеце магчымасць спазнаць дабрыню і любоў.

Сёння няма такой прафесіі, якую не асвоіла б жанчына. Вам давяраюць складаную тэхніку,         новыя тэхналогіі, вы здольны вырашаць складаныя задачы, як на рабоце, так і ў быце.

У гэты дзень, калі ўступае ў свае правы новая вясна, звяніць капеж і сонца снова зноў радуе сэрцы, жадаем вам, каб кожны дзень быў напоўнены святлом і радасцю, любоўю і клопатам вашых родных і блізкіх. Няхай цудоўныя пачуцці саграваюць сэрцы, заставайцеся заўсёды непаўторнымі і любімымі, моцнага вам здароўя, поспехаў у справах, святочнага настрою, усмешак і кветак!

З павагай –
Таццяна УДАВЕНКА, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,
Валянціна ВЕРАС, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

horizontal-seamless-background-roses-28038782

ДАРАГІЯ ЖАНЧЫНЫ!

Ад усяго сэрца ВІНШУЕМ вас з цудоўным веснавым святам – Днём жанчын!

У гэтым свеце нічога няма больш святога, чым жанчына, падарыўшая жыццё. Ва ўсе часы вы застаяцеся любімымі і пяшчотнымі маці, цудоўнымі жонкамі – захавальніцамі дамашняга ачагу. Сваёй прыгажосцю і душэўнасцю, дабрынёй і спагадлівасцю вы ўпрыгожваеце жыццё і напаўняеце цеплынёй любові сэрцы родных і блізкіх. Без вашай працы і таленту немагчыма ні адна сфера дзейнасці нашага раёна. Адукацыя і ахова здароўя, гандаль і сельская гаспадарка – усюды патрабуюцца жаночая стараннасць і працавітасць. Асаблівыя словы павагі выказваем жанчынам старэйшага пакалення, чыя шматгадовая самаадданая праца ў імя дабрабыту Радзімы з’яўляецца прыкладам для ўсіх нас. Самыя цёплыя словы ўдзячнасці адрасуем усім мілым жанчынам за іх любоў, цярпенне і клопат. Няхай шчасце і дабрабыт будуць пастаяннымі спадарожнікамі вашага жыцця, а кожны дзень напоўніцца ўдачай.

Няхай мужчынская ўвага, глыбокая пашана і клопат стануць пастаяннымі спадарожнікамі вашага жыцця. Няхай заўсёды вас акружае велікадушнасць родных і блізкіх людзей. Моцнага здароўя, дабра, міру і згоды, веры ў свае сілы і здзяйснення ўсіх жаданняў. Заставайцеся заўсёды прыгожымі і пяшчотнымі, любячымі і любімымі!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

horizontal-seamless-background-roses-28038782

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть