Моцная расада і ранняе зяленіва
Культура

Моцная расада і ранняе зяленіва

рассадаІІачатак красавіка — час загартоўвання расады памідораў, перцаў, баклажанаў. Скрынкі з цёплых падаконнікаў трэба на дзень вынесці на засцеклены балкон ці халодную веранду. Пры зніжэнні тэмпературы да 8 градусаў, што часцей адбываецца ноччу, расаду трэба вяртаць у пакой. Расліны палівайце ўмерана, каб не пераўвільготніць глебу. Не забывайце, што расадзе патрэбна добрае асвятленне і падкормкі слабым растворам «Уніфлор-росту» (1 ч. лыжка на 3-5 л вады), які выкарыстоўваецца для паліву замест вады. Ведайце, што апырскванне лісця таматаў тры разы з інтэрвалам праз два тыдні слабым растворам меднага прэпарату “Холм” (1/5 чайнай лыжкі парашку на 5 л вады), з’яўляецца выдатнай прафілактыкай супраць фітафторы.

У адкрыты грунт, як толькі зямля адтане ад маразоў, можна высяваць культуры, што не баяцца холаду — моркву, пятрушку, салаты, насенне цыбулі (чарнушку). Калі ж вы хочаце мець ранняе зяленіва і агародніну, то разбіце градку на мінулагодняй кампоставай кучы. Для гэтага праліце яе гарачай вадой, а зверху насыпце глебу вышынёй 7-8 см, і высявайце насенне салатаў, кінзы, пятрушкі, шпінату, кропу, радыскі. Зверху пасевы прысыпце зямлёй 1-2 см і ўшчыльніце. Да паяў-лення ўсходай накрыйце градку плёнкай. Як толькі яны паявяцца, укрыццё здыміце. Замест плёнкі можна выкарыстаць спанбонд або лутрасіл, тады здымаць яго не трэба, а паліваць расліны паверх укрыцця.

 



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть