Культура

Мотапазітыў

Міжнародны байк-фестываль “ХЗ-2017” у выхадныя прайшоў на беразе возера Шалёнае ў Обрубе.

На Лунінеччыне сабраліся мотааматары не толькі з Беларусі, але і з бліжэйшага замежжа – Расіі, Украіны, Польшчы. Арганізатары – клубы “Шалёныя Секачы” і “Патрыёт” – паклапаціліся пра тое, каб людзі не сумавалі. Выступалі музычныя групы, праходзілі разнастайныя конкурсы, для дзетак выставілі атракцыёны.

У суботу на плошчы Леніна ў райцэнтры прайшла выстава “байкаў” і забаўляльная праграма, усе маглі сфатаграфавацца і пракаціцца на “жалезных конях”. Многа жадаючых паглядзець на тэхніку збіралася на вуліцах Чырвоная і Савецкая, дзе рухаліся мотацыклісты. Для зручнасці лунінчан кожныя дзве гадзіны на фестываль адпраўляліся аўтобусы, пры жаданні можна было пераначаваць у палатках на ўлонні прыроды.

Аляксей Кацуба: «Усе мы адпачываем на злётах, а гэта вельмі цудоўна, асабліва ў кампаніі такіх жа сяброў і аднадумцаў, таму няхай усе ўспаміны будуць як добры загар, што доўга застаецца на нас. Безумоўна, з часам ён праходзіць, таму спадзяюся, што мы зноў сустрэнемся ў гэтым добрым для злёту месцы. Да новых сустрэч!”.

Станіслаў Керз: “Першы блін – не камяком. Дзякуй. З задавальненнем прыеду зноў і паклічу сяброў”.

Ірына Бійнік: “Атмасфера, людзі, клубныя рабяты – такое адчуванне, быццам дома сярод сваіх. Нельга такому заканчвацца так хутка. У Лунінцы далі шыкарны старт. Жадаю з кожным годам усё вышэй і вышэй падымаць сваю планку!”.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть