Культура

Мужнасць моладзі дае прыклад

Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны ў лакаматыўным дэпо адбыліся сустрэчы з ветэранамі Вялікай Айчыннай і “афганскай” войнаў.
Іх ініцыятарам выступіў старшыня пярвічнай арганізацыі ветэранаў вайны і працы Іосіф Раманоўскі. З якой цікавасцю маладыя работнікі слухалі сваіх папярэднікаў! З больш як 260-ці чалавек, якія стаяць на ўліку, сямёра – былыя франтавікі, партызаны, працаўнікі тылу. Наша запрашэнне змаглі прыняць (зразумела, па стану здароўя) толькі пяцёра. Георгій Камандзіс, Міхаіл Канапацкі, Мікалай Філонік, Віктар Селядцоў, якія набліжаюцца да 90-годдзя, і 92-гадовы Адам Арашкевіч падзяліліся самымі памятнымі эпізодамі “роковых, сороковых”. Годныя грамадзяне сваёй Айчыны, яны ўступілі ў бой з ворагам і дасягнулі Перамогі.
Ад імя воінаў-інтэрнацыяналістаў выступіў машыніст цеплавоза Мікалай Кавалец. Ганаровым госцем урачыстасці быў і яго брат Уладзімір, які таксама прайшоў праз полымя Афгана.
Як расказаў старшыня прафкама Аляксандр Матор, шчырымі апладысментамі калектыў вітаў ветэранаў баявых дзеянняў. Затым урачыстасць працягнулася за “салодкім” сталом у чыгуначным рэстаране.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть