Культура

Музыка там гучала…

деревняСвята вёскі ў мінулую суботу адзначылі жыхары Сінкевіч. Улічваючы спякотнае надвор’е, мерапрыемства ладзілі бліжэй да вечара. А каб людзі хутчэй спраўляліся з хатнімі справамі, з самага ранку з цэнтра вёскі разлівалася
па наваколлі вясёлая музыка. Пазабавіцца на надзіманых горках і батутах, пачаставацца салодкай ватай і іншымі прысмакамі запрашалі дзетвару бліжэй да абеду прадпрымальнікі…

Неўзабаве з імправізаванай сцэны, устаноўленай на пляцоўцы каля мясцовага Дома культуры, загучалі мілагучныя народныя песні. Гэта ансамбль “Крынічанька” абвесціў аб пачатку свята. Адкрыла яго старшыня сельсавета Галіна Стахаевіч. Віншуючы землякоў, яна не прамінула нагадаць пра мірнае неба над зямлёй, заваяванае цаной мільёнаў жыццяў у гады Вялікай Айчыннай вайны нашых дзедаў і прадзедаў, памяць пра якіх ушанавалі хвілінай маўчання. Выказала Галіна Ва-сільеўна і ўдзячнасць ветэранам і ўдзельнікам вайны, якія сёння жывуць на тэрыторыі сельсавета, – Мікалаю Лук’яновічу, Таццяне Стахаевіч, Вользе Рудзько, Кацярыне Малыш. Кіраўнік спраў сельсавета Вольга Клеўжыц для ўручэння падарункаў запрасіла на сцэну бацькоў самага маленькага жыхара сельсавета – Арсенія Фурсевіча, які нарадзіўся 27 ліпеня. У Дзмітрыя і Святланы – гэта першы сынок. А вось Лідзія і Уладзімір Шкут з Сітніцкага Двара выгадавалі 10 дзяцей. Ставячы свае падпісы ў кнізе ганаровых рэгістрацый на вачах у сотні сведкаў, Мікалай і Надзея Юрэвічы, Аляксандр і Валянціна Марачкоўскія, Леанід і Алена Калыхан вельмі хваляваліся, чым нагадвалі тых юных маладажонаў, якімі яны былі адпаведна 50, 35 і 25 год таму.
Асаблівы падарунак – вялікі мяккі ручнік – атрымала ад прадстаўнікоў мясцовай улады самая старэйшая жыхарка сельсавета Таццяна Альшэўская. Нягледзячы на 95-гадовы ўзрост, макраўчанка, няхай і нядоўга, але з задавальненнем паўдзельнічала ў мерапрыемстве.
Адзначылі на свяце юных спартсменаў, якія перамаглі ў раённым спаборніцтве па турызме і занялі чацвёртае месца ў вобласці, а таксама танцавальны калектыў “Эрыс” – уладальнік гран-пры раённага агляду-конкурсу “Надзея-2014”.
Спецыяльныя прызы атрымалі гаспадыні лепшага падворка Марыя Пракаповіч з Мокрава і лепшая кветач-ніца Вольга Міхаленка з Сінкевіч. Не засталіся ў гэты дзень без падарункаў лепшыя працаўнікі, размешчаных на тэрыторыі сельсавета прадпрыемстваў і арганізацый – філіяла “Аграграніт”, завода “Палімер”, дзіцячага сада, пошты…
Галоўным упрыгожаннем свята любой вёскі з’яўляюцца разнастайныя вырабы мясцовых жыхароў. У Сінкевічах свой мастацкі густ і майстэрства ў вышыванні прадэманстравалі землякам маці і дачка Аляксандра і Таццяна Шкут, якія прадставілі прыгожыя ручнікі і карціны.
Вельмі насычанай і разнастайнай аказалася музычная праграма, удзел у якой акрамя мясцовых самадзейных спевакоў і танцораў прымалі Сяргей Місікаў, Надзея Дубініч, Наталля Бярозка, Раман Даніловіч, браты Янчукі – Сяргей і Дзмітрый, іх бабуля Надзея Рудзько. Асаблівую ўдзячнасць кіраўніцтва сельвыканкама і СДК выказала загадчыцы аўта-клуба Алёне Науковіч.
Неўзабаве наступіў вечар, аднак разыходзіцца па дамах людзі не спяшаліся, тым больш, што свята працягвалася вясёлай дыскатэкай.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть