На павышэнне эфектыўнасці лесапільнай вытворчасці
Культура

На павышэнне эфектыўнасці лесапільнай вытворчасці

лесхозПатрабаванні да якасці выпускаемай лясгасамі пілапрадукцыі растуць. Таму неабходна сачыць за апошнімі тэндэнцыямі ў гэтым накірунку, мадэрнізаваць наяўную вытворчасць, асвойваць новае. ДЛГУ “Лунінецкі лясгас” робіць усё магчымае, каб не адставаць ад часу і заставацца канкурэнтаздольнымі як на ўнутраным рынку, так і на знешнім.

У кастрычніку мінулага года тут уведзены ў эксплуатацыю сушыльны комплекс для давядзення да кандыцыі піламатэрыялаў. Ён складаецца з дзвюх сушыльных камер Modular 3000. Аб’ём разавай загрузкі –100 кубаметраў піламатэрыялу, што дазваляе вырабляць 300 кубоў гатовай высушанай прадукцыі ў месяц. Прычым неабходнай вільготнасці ўдаецца дабіцца за 4-5 дзён. Сочыць за працэсам аператар кацельнай устаноўкі Валерый ЛІХТАР (на здымку).
Палівам для сушкі служаць адходы дрэваапрацоўкі: дранка, пілавінне, кара, драўняная габлюшка, якія таксама з’яўляюцца паліўным матэрыялам для кацельняў ЖКГ.
Сушыльныя камеры забяспечаны паветрана-воднай сістэмай акраплення. Дадзены інавацыйны метад арашэння найбольш эфектыўны пры сушцы цвёрдалістых парод, гэта значыць, там, дзе вільготнасць паветра ў пэўнай ступені ўплывае на якасць і тэрміны сушкі.
Новае абсталяванне дае магчымасць павялічыць эканамічную эфектыўнасць лесапільнай вытворчасці за кошт рэалізацыі піламатэрыялаў на экспарт у сухім выглядзе.
Кошт аднаго кубаметра высушаных піламатэрыялаў на 20 еўра вышэй аналагічнай прадукцыі натуральнай. Такім чынам, сухую прадукцыю экспартаваць выгадней. Акрамя таго, новы сушыльны комплекс дазволіў заняцца выпускам дошкі для падлогі, вагонкі і блок-хаўса, якія зараз вельмі запатрабаваны на ўнутраным рынку. Усё неабходнае абсталяванне для такой вытворчасці ў лесацэху ёсць.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть