На святкаванні ў Лімбажы
Культура

На святкаванні ў Лімбажы

лимбажиДэлегацыя Лунінеччыны, узначальваемая старшынёй раённага Савета дэпутатаў Віталем Адзішчавым, пабывала на святочных мерапрыемствах, прысвечаных 790-гадоваму юбілею латышскага горада Лімбажы – пабраціма Лунінца.

У складзе быў ансамбль народнай песні і музыкі “Шляхцічы”, які прымаў удзел у двух канцэртах. Выконваемыя на адкрытых пляцоўках песні, у тым ліку і на беларускай мове, вельмі цёпла прымаліся гледачамі. Падчас экскурсій нашы “артысты” асабліва ўразілі воскавыя фігуры знакамітых людзей Латвіі, выстаўленыя ў музеі барона Мюнхгаузена.  Цеплынёй вады пры моцным і даволі халодным ветры здзівіла Балтыйскае мора, якое знаходзіцца ў 20 кіламетрах ад Лімбажы. Дамоў калектыў вярнуўся не толькі з цудоўным настроем, але і са стосам запрашэнняў паўдзельнічаць у канцэртах, праводзімых у розных краінах свету.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть