Культура

Нагадайце, Званы Міру, ідэалы нашага быцця

миру мирГэты дзень закліканы садзейнічаць спыненню агню ва ўсім свеце, калі ў краінах забаронены любыя баявыя дзеянні, а людзі апоўдні па мясцовым часе захоўваюць хвіліну маўчання… Мэта гэтага дня – замацаваць ідэалы міру, як унутры дзяржаў, так і паміж нацыямі. У зале ААН устаноўлены вялікі Звон Міру, які звініць двойчы ў год – у першы дзень вясны і 21 верасня.

Аб тым, як на Лунінеччыне адзначаць дату  сёлета, расказвае намеснік раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру” Ірына ЖУК:

– Ад добрых традыцый адступаць не будзем. На пасяджэнні бюро Брэсцкага абласнога аддзялення прынята рашэнне аб правядзенні акцыі “Дзіця міру”. Мамы і немаўляты, якія паявяцца на свет 21 верасня, ва ўрачыстай абстаноўцы атрымаюць памятныя сертыфікаты і матэрыяльную дапамогу.

Радуе, што пра адметную падзею не забываюць у школах, бібліятэках, дамах культуры і клубах. Упэўнена, у межах “Тыдня міру” ў працоўных калектывах пройдуць канцэрты мастацкай самадзейнасці, будуць арганізаваны спартыўныя мерапрыемствы, мастацкія выставы, сустрэчы з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны і воінамі-інтэрнацыяналістамі. Сваіх удзельнікаў знойдуць конкурсы малюнкаў на асфальце, сачыненняў і г.д.

– Узносы фонд збірае на дабрачыннай аснове. Раскажыце, на што ідуць сродкі?

– Большасць мерапрыемстваў накіраваны на падтрымку таленавітых дзяцей. Так, аказалі дапамогу ў арганізацыі паездкі калектыву “Залатое птушаня” на міжнародны фестываль “Хваля ідэй” у Балгарыю, заахвоцілі лепшых гаспадароў добраўпарадкаваных сядзіб, садзейнічалі тэрытарыяльнаму цэнтру сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў рамках праекта “Актыўнае цяперашняе пажылых людзей”, мелі дачыненне да літаратурна-музычнага фестывалю, прымеркаванага да 20-годдзя сяброўства жыхароў Лунінеччыны і дабрачыннай арганізацыі “Сябры дзяцей Чарнобыля”. Не забывалі таксама і пра мотабольны клуб “Лунінец”.

Безумоўна, нічога не атрымалася б, калі б не ўзносы дабрачынцаў. Ад усёй душы выказваю шчырую ўдзячнасць калектыву УАЗ “Лунінецкая ЦРБ”, які пералічыў на рахунак каля двух мільёнаў рублёў. Гэтак жа адчувальна летась вызначыліся чыгуначнікі. Упэўнена, добры прыклад варты пераймання!

Теги
Показать больше

Похожие статьи

2 комментария Комментариев

  1. в этот фонд и так по-моему никто не дает, а после этого, ага, желающих вообще не будет.

  2. После этого интервью в фонд мира я лично деньги ни за что не дам, кому охота финансировать гульбища с зарубежными гостями, тем более, что мои дети ни в одну заграницу не ездили и не поедут уже. Да и разве это нормально за деньги фонда финансировать мотобол? Может они сами бы попробовали хоть что-нибудь заработать. Правильно президент им задачу нарезал – хоть что-то зарабатывать самим, хватит нахлебниками быть. А то играют в мотобол три команды в стране, и наши – победители.

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть