Культура

НАРМАЛІЗУЕМ АРТЭРЫЯЛЬНЫ ЦІСК

Стрэсы і перажыванні часта прыводзяць да скачкоў артэрыяльнага ціску. Як можна яго нармалізаваць?

– Знізіць высокі ціск дапамогуць кветкі маралавага кораню (расце практычна ў кожным агародзе). Сталовую лыжку іх заліце шклянкай кіпеню, дайце настаяцца 25-30 хвілін. Прымайце па 1/3 шклянкі раз у дзень да яды. Або 40 бутонаў гваздзікі (прыправы) кіньце ў кіпячую ваду (4 шклянкі), выпарвайце да паловы аб’ёму. Настой працадзіць. Ужываць па сталовай лыжцы тры разы ў дзень да яды.

Павысіць нізкі артэрыяльны ціск здольны кветкі дзьмухаўца (одуванчика), сталовую лыжку якіх заліць шклянкай кіпеню. Настой піць па 0,5 шклянкі тры разы ў дзень да яды. Па такой жа сістэме можна заварыць зверабой, але ўжываць па 1/3 шклянкі. Можна таксама здрабніць чайную лыжку маралавага кораню, заліць шклянкай кіпеню, трымаць на агні 5 хвілін. Піць па 1/3 шклянкі настою тры разы ў дзень да яды.


Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть