«Народных» і «Заслужаных» на Лунінеччыне пабольшала
Культура

«Народных» і «Заслужаных» на Лунінеччыне пабольшала

Спецыяльная камісія Міністэрства культуры Беларусі, упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама і ГУК “Брэсцкі грамадска-культурны цэнтр” працавала ў раёне.

Упершыню “Канцэрціна” загучала ў 1994 годзе. Заснавальнікам і першым кіраўніком стаў настаўнік па класе скрыпкі Эдуард Белаус. Праз 10 год калектыву прысвоена званне “ўзорны”.
З 2016 года ансамблем кіруе Вольга Белаус. Захоўваючы добрыя традыцыі, абагульнены вопыт і лепшыя практыкі прадстаўнікоў скрыпічнай школы, пашыраны колькасны склад і ўдасканалена методыка навучання калектыўнаму музіцыраванню. Нязменным памочнікам кіраўніка ў падборы рэпертуару, арганізацыі рэпетыцый, канцэртнай дзейнасці і мерапрыемстваў з’яўляецца канцэнтмайстар Галіна Яскевіч.
У калектыве займаецца 15 чалавек ва ўзросце ад 9 да 17 год. Невыпадкова, што і рэпертуар складаецца з улікам узросту ўдзельнікаў. У аснове – творы класічнай музыкі айчынных, рускіх і замежных кампазітараў, эстрадныя і джазавыя кампазіцыі, апрацоўкі беларускіх народных мелодый.
“Канцэрціна” – пастаянны ўдзельнік шматлікіх фестываляў і конкурсаў як у Беларусі, так і за яе межамі (аб чым пастаянна паведамляем на старонках “ЛН” і нашым сайце old.webworking.site). Выканаўчае майстэрства калектыву неаднаразова адзначалася высокімі ўзнагародамі. З захапленнем успрымаюць выступленні ансамбля ўдзельнікі дэлегацый з Германіі, Польшчы, Ізраіля, Ірландыі і іншых краін.
Творчы запал у заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь – вялікі. Таму будзем чакаць новых твораў у рэпертуары і выступленняў на сцэне. Няхай і далей удзельнікі і кіраўнікі калектыву радуюць артыстызмам і мастацкім густам, папулярызуюць нацыянальную культуру, выхоўваюць эстэтычна падрастаючае пакаленне.

“Літаратурная правінцыя” пачала існаванне на базе раённай бібліятэкі 5 год таму і цяпер аб’ядноўвае 36 чалавек. Гэта розныя па ўзросце і сацыяльным статусе людзі, згуртаваныя любоўю да літаратуры і імкненнем па-дзяліцца багаццем сваёй творчай натуры.
Клуб праводзіць літаратурна-музычныя гасцёўні, паэтычныя конкурсы, творчыя выставы, аўтарскія вечарыны, тэатралізаваныя пастаноўкі і выязныя святы, прэзентуе творы і кнігі, выдае калектыўныя і індывідуальныя зборнікі мясцовых аўтараў.
Вучні гарадскіх і сельскіх школ з задавальненнем сустракаюцца з паэтамі і пісьменнікамі, дэманструюць ім свае спробы пяра, атрымліваюць каштоўныя парады і стымул для далейшага развіцця здольнасцей.
Летась “Літаратурная правінцыя” атрымала Ганаровую грамату ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама за новыя падыходы да папулярызацыі творчасці мясцовых пісьменнікаў і стварэнне інфармацыйнага рэсурсу “Літаратурная карта Лунінеччыны” па выніках абласнога тура Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.
Пандэмія каронавіруса ўнесла свае карэктывы ў работу клуба. Аднак, “Літаратурная правінцыя” працягвае сваю работу, у тым ліку ў рэжыме анлайн, і нясе людзям высокую духоўнасць, дабро, прыгажосць і культуру.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть