Культура

Наступствы заробку “ў канверце”

На працягу апошніх год існуе словазлучэнне «зарплата ў канвертах», якім вызначаецца супрацьпраўная фінансавая схема, што выкарыстоўваецца некаторымі плацельшчыкамі.
У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі з даходаў, што атрымліваюць наёмныя работнікі, павінны выплачваць падаходны падатак, абавязковыя страхавыя ўзносы ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, а таксама страхавыя ўзносы па абавязковаму страхаванню ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў у Беларускае рэспубліканскае ўнітарнае страхавое прадпрыемства «Белдзяржстрах».
Ценявая заработная плата пазбаўляе працаўніка пэўных прыступак яго сацыяльнай абароны. Перш за ўсё, гэта адносіцца да пенсіі, бо яе налічэнне робіцца з памеру заработнай платы, якую ён атрымлівае ў працэсе сваёй працы афіцыйна.
Таксама, згаджаючыся на заробак «у канверце», трэба быць гатовым, што хварэць або знаходзіцца ў адпачынку давядзецца за свой кошт. У выпадку захворвання неаформлены працаўнік не мае права на атрыманне выплаты з фонду сацыяльнага страхавання па лістку непрацаздольнасці. Да таго ж, як правіла, не прадастаўляюцца і штогадовыя водпускі. Тое ж самае чакае работніка пры атрыманні вытворчай траўмы.
З юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія выплачваюць даходы фізічным асобам без адлюстравання на рахунках бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці, спаганяюцца падаткі, зборы і іншыя абавязковыя плацяжы ў бюджэт і пені за несвоечасовую іх уплату. За ўхіленне ад уплаты падаткаў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.
Спадзяемся, што грамадзяне задумаюцца і не будуць згаджацца атрымліваць грашовае ўзнагароджанне неафіцыйна. У такім выпадку асаблівую каштоўнасць на рынку працы набудуць работадаўцы, якія прапануюць усе сацыяльныя гарантыі і афармленне супрацоўнікаў у адпаведнасці з нормамі працоўнага заканадаўства.
Іна ЛІПСКАЯ, намеснік начальніка аддзела падаткаабкладання арганізацый і іншых даходаў ІМПЗ.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть