Культура

“Навагоднія перавёртышы”

Калядны агеньчык пад такой назвай прайшоў у нашай школе.
У захапляльнай праграме ўдзельнічалі вучні 6-10 класаў, якія падрыхтавалі шмат жартаў, песень, імправізаваных міні-інсцэніровак. Цікавы сюжэт, акцёрскае майстэрства выканаўцаў, маляўнічыя касцюмы пакінулі незабыўнае ўражанне як у журы, так і ў гледачоў. Першае месца прысуджана камандзе 7 “Б” класа, другое – 6 “Б”, а трэцяе – падзялілі 6 “А” і 7 “А”.
Шчодрым вечарам каляднікі хадзілі па школе, радуючы не менш цікавым прадстаўленнем, за якое атрымалі цукеркі, грошы і алоўкі.
Алёна ГРЫБ, удзельніца гуртка “Юны карэспандэнт” СШ №3 г. Лунінца.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть