«Навасёлкі лунінецкія»
Культура

«Навасёлкі лунінецкія»

презентация книгиШто можа лепш за ўсё даць магчымасць спазнаць гісторыю роднага краю? Толькі ўспаміны старэйшых пакаленняў. На жаль, гэта адзіная крыніца, якая больш змястоўна і без асаблівых перашкод дазваляе даведацца пра мінулае.
Я не ведала гісторыі свайго краю… Шчыра ў гэтым прызнаюся і вельмі шкадую, што ў свой час не дапытвалася ў бацькоў пра сваіх прабабуль, пра-дзядуль больш, чым яны казалі. Але, дзякуючы паважаным людзям, з гэтага месяца ва ўсіх жыхароў і землякоў вёскі Навасёлкі з’явілася магчымасць даведацца пра мінулае не толькі сваіх продкаў, але і іх аднавяскоўцаў і прасачыць гісторыю самога населенага пункта.
Нечаканым падарункам лёсу для іх стала зацікаўленасць гэтай невялічкай вёскай краязнаўцы Івана Панасюка (на здымку). За паўтара года ён склаў змястоўную кнігу “Навасёлкі Лунінецкія”. Яе старонкі ўтрымліваюць звесткі аб заснаванні вёскі, засяленні жыхарамі, аб іх нашчадках і ўспаміны аб цяжкіх выпрабаваннях, што выпалі на іх долю. А нядаўна прайшла прэзентацыя выдання, якое, несумненна, нясе вялікую каштоўнасць для кожнага, чые карані выходзяць з гэтых мясцін.
У няспешнай гутарцы, маўчанні, злёгку радасна-ласкавым поглядзе праяўляеццасувязь паміж вяскоўцамі, расказваецца пра жыццё бацькоў і дзедаў. А на фотаздымках – задуменныя погляды. Пазнаць, куды яны накіраваны, зможам толькі, калі даведаемся гісторыю жыцця папярэдніх пакаленняў, гісторыю роднага краю тых часоў. Кніга “Навасёлкі Лунінецкія” – неацэнная магчымасць для гэтага.
Ірына КАХОВІЧ, студэнтка БрДУ  імя А.С. Пушкіна.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть