Культура

Небяспечная зручнасць

Прыроднае блакітнае паліва прыйшло ў наш рэгіён і ўвайшло ў паўсядзённае жыццё больш за 10 год таму. Можна адзначыць шмат станоўчых момантаў выкарыстання газу ў быце. Аднак людзі часам забываюць пра небяспеку, якую тояць у сабе гаручыя прыродныя газы. За бестурботнасць даводзіцца расплачвацца іншы раз занадта высокай цаной. Гэта – і страта маёмасці, і нанясенне шкоды здароўю ўласнаму і тых, хто знаходзіцца побач.

Аналіз няшчасных выпадкаў, якія зарэгістраваны ў краіне летась пры карыстанні газам у быце, паказвае, што па віне абанентаў адбылося 12 здарэнняў (пацярпелі 8 чалавек, у тым ліку двое загінулі). Асноўнымі прычынамі трагедый сталі: несвоечасовае выяўленне і ўхіленне ўцечак газу пры эксплуатацыі абсталявання (ацяпляльных і водагрэйных катлоў, газавых пліт) і газаправодаў (рэзьбавыя злучэнні); няспраўнасць дымаходаў і вентыляцыйных каналаў. У такіх выпадках не забяспечваецца прыток свежага паветра ў памяшканне і парушаецца работа выцяжной вентыляцыі (адсутнасць цягі ў комінах). У выніку адбываюцца выбухі газапаветранай сумесі, пажары, атручванні чадным газам, які ўяўляе вялікую небяспеку для арганізма чалавека.
Зараз актыўна працягваецца газіфікацыя жылых дамоў Лунін-ца, Мікашэвіч, Дзятлавіч, Луніна і іншых населеных пунктаў раёна. Таму грамадзянам трэба памятаць, што бездакорнае выкананне правілаў і захаванне мер засцярогі ўласнікамі жылых дамоў пры карыстанні газам з’яўляецца залогам іх бяспекі. Пры выяўленні парушэнняў газазабяспечваючая арганізацыя мае права спынiць падачу газу спажыўцам.
Алена АСІПЧУК, дзяржаўны інспектар Пінскага сектара нагляду і экспертызы Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть