Культура

Ноч  са «Стылягамі»

прайшла ў раённым краязнаўчым музеі.

Праязджаючыя аўтамабілісты здзіўлена глядзелі на дзеянне, не разумеючы, чаму і адкуль тут сабралася столькі “яркіх” і “каларытных” людзей. А ўсяму віной аказалася незвычайнае свята, прымеркаванае да Міжнароднага дня музеяў. Немалую цікавасць акцыя выклікала ў старшакласнікаў гарадскіх школ і гімназіі. Аднак прысутнічалі на мерапрыемстве не толькі школьнікі, але і неабыякавыя лунінчане і госці райцэнтра, якія падтрымалі ўсталяваны дрэс-код, апрануўшыся ў адпаведнасці з мінулай эпохай. Рэтра-вечарынка аб’яднала больш за 350 чалавек. Супрацоўнікі ўстановы культуры пастараліся аднавіць атмасферу таго часу: памяшканне ўпрыгожана ў стылі 60-ых гадоў мінулага стагоддзя, у фае гучалі рок-н-рол і джаз. Паралельна на ўсёй прасторы дзейнічала некалькі інтэрактыўных пляцовак. Для жадаючых зрабіць фота на памяць арганізавалі маляўнічыя фота-зоны. Каб пазнаёміць гасцей свята бліжэй з субкультурай “стыляг”, на праектары дэманстравалі тэматычныя міні-фільмы. А дзякуючы візажыстам Ганне Волхавай, Алене Зінюк і цырульніку Марыі Курыльчык, можна было бясплатна стварыць непаўторныя і незвычайныя вобразы. Цвіком усяго вечара стала дыскатэка, якую адкрыў дуэт з танцавальнага калектыву “Мірыданс” у складзе Івана Сыцэвіча (на здымку) і Дар’і Нагорнай. Сваімі ўборамі парадавалі дзяўчыны з тэатра мод “Дзіва” (на здымку) Ганны Бандарэнка.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть