Культура

Новая веха ў развіцці кіно

cinemaУ пятніцу, 21 чэрвеня 2013 года, дэманстрацыяй фільма “Аватар” у 3Д-фармаце ў кінатэатры “Кастрычнік”  пачнецца новая веха ў развіцці кіно на Лунінеччыне.

Сучаснае відэаабсталяванне набыта за сродкі раённага бюджэту, за што дырэктар кінавідэасеткі Кацярына Сумар шчыра ўдзячна райвыканкаму. Кінафільмы з выкарыстаннем сучасных відэаэфектаў дэманстраваліся тут і дагэтуль (было задзейнічана абсталяванне аднаго з індывідуальных прадпрымальнікаў), але цяпер кінатэатр мае ўласную, прычым больш сучасную і магутную ўстаноўку. На яе набыццё выдаткавана больш як 200 мільёнаў рублёў.

Як адзначыла кіраўнік, кошт білетаў застанецца ранейшым – 6000 звычайны фільм (а яны будуць дэманстравацца таксама) і 15000 – 3Д кіно.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

3 комментария Комментариев

  1. 5D тут быстро надоест так как сумма за просмотр не маленькая а время просмотра каких-то 5 минут. Когда приезжал к нам 5D то большая волна посетителей была только первое время, а в конце почти никто не ходит!

  2. цивилизация дошла до лунинца. Могли бы уже и 5 д купить, а то везде уже 7д, а у нас все вчерашний день.

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть