Культура

Новыя падыходы ў фарміраванні сямейнага бюджэту

падыходУ многіх традыцыйна адчуваецца недахоп ведаў і інфармацыі аб рацыянальным фінансавым планаванні і кіраванні ўласным капіталам. Насельніцтва ахвотна прымае новыя веды, бо ад гэтага залежыць іх даход і стабільнасць. Гэта было бачна і падчас трэнінгу “Плануй сваю будучыню”, які адбыўся ў рамках семінара на базе сельскагаспадарчага
каледжа.

Мерапрыемства ладзілася пад кіраўніцттвам Ніны Баброўнік. Папярэдне яна прай-шла спецыяльны курс трэнераў у Рэспубліканскім мікрафінансавым цэнтры і цяпер з задавальненнем дзялілася ведамі і навыкамі з тымі, хто выказаў жаданне ўнесці карэкцівы ў сваё жыццё і палепшыць дабрабыт. Такіх сабралася 20 чалавек.
Слухачы падзяліліся на групы, так званыя тыповыя сем’і, размеркавалі абавязкі і на працягу трох дзён вучылі-ся, як зберагчы грошы, выйсці з надзвычайнай сітуацыі, дзе ўзяць сродкі на непрадбачаныя расходы, як разумна пазычыць фінансы і г.д.
Між тым, курс “Плануй сваю будучыню” вучыць не зацягванню паясоў, а новым падыходам да фарміравання сямейнага бюджэту. Падчас трэнінгу Ніна Рыгораўна сутыкалася з тым, што ўдзельнікі мерапрыемства казалі, быццам ведаюць, як размяркоўваць грошы, а ўся праблема ў тым, што саміх грошай няма. Аднак трэнер упэўнена, што нават з невялікай колькасцю сродкаў можна знайсці шляхі правільнага іх укладання і размеркавання. Для гэтага, як мінімум, неабходна ведаць, куды выдаткоўваюцца грошы і вылічыць так званых “выкрадальнікаў”. Пасля стараннага аналізу ў спіс патрапілі бензін, тэлефонныя размовы і многае іншае.
Фармат трэнінгу праходзіў у гульнявой форме, што дапамагло хуткаму і эфектыўнаму засваенню матэрыялу.
Анжаліка:
– Курс вельмі цікавы і актуальны. Даведалася шмат карыснага, што цяпер магу выкарыстоўваць і ў рабоце, і ў жыцці. Напрыклад, для таго, каб грошы не ўцякалі штомесяц у невядомым напрамку, неабходна весці дамашнюю бухгалтэрыю і скласці графік руху сямейнага бюджэту.
Людміла:
– Падчас заняткаў мы вывучалі тое, пра што ў паўсядзённым жыцці звычайна не думаем. Самае галоўнае, што хочацца хутчэй прымяніць набытыя веды на практыцы.
Аляксандр:
– Увесь час адбывалася нешта цікавае і новае. Я быў рады вырвацца са звыклага для мяне кола, пагутарыць з людзьмі, якія маюць падобныя праблемы.
Мікалай:
– Усвядоміў свае памылкі, якія здзяйсняў да трэнінгу. Прыйшоў да высновы, што фінансавыя мэты і планы – неабходнасць, калі хочаш жыць лепш.
У семінары прыняў удзел прадстаўнік Рэспубліканскага мікрафінансавага цэнтра, кіраўнік праекта “Паляпшэнне доступу да фінансавых рэсурсаў сельскага насельніцтва Беларусі” Ігар МІКУЛЬЧЫК і выказаў задаволенасць правядзеннем трэнінгу. Ён упэўнены, што фінансава адукаваныя людзі ў большай ступені абаронены ад фінансавых рызык і непрадбачаных сітуацый, яны больш адказна ставяцца да кіравання ўласнымі грашамі. А гэта важна, паколькі могуць станоўча ўплываць на нацыянальную і сусветную эканоміку.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть