Культура

Па новых правілах

Пастановай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь №79 ад 31.12.2013 г. зацверджана новая рэдакцыя Правілаў абсталявання і бяспечнай эксплуатацыі паравых катлоў з ціскам пара не больш за 0,07 МНа (0,7 бар) і водагрэйных катлоў з тэмпературай нагрэву вады не вышэй за 115° C.
Дадзеныя правілы ўступілі ў сілу з 1 лютага бягучага года і з’яўляюцца абавязковымі для ўсіх арганізацый незалежна ад іх формаў: арганізацыйна-прававых і ўласнасці.
У адпаведнасці з гэтым жа дакументам падлягаюць рэгістрацыі і дзяржаўнаму нагляду кацельні агульнай магутнасцю 200 кВт і вышэй. Так, напрыклад, кацельня з усталяванымі трыма катламі магутнасцю па 70 кВт кожны, цяпер падлягае рэгістрацыі ў Дзяржпрамнаглядзе.
Спецыялісты прадпрыемстваў, адказныя за спраўнасць і бяспечную эксплуатацыю катлоў, а таксама члены пастаянна дзеючых камісій прадпрыемстваў па праверцы ведаў абслуговага персаналу кацельняў павінны прайсці пазачарговую праверку ведаў ва ўстаноўленым парадку.
Аляксандр ГУБІН, старшы дзяржаўны інспектар Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть