Пад шатром блакітных нябёс
Культура

Пад шатром блакітных нябёс

язвинки 140вёскі Язвінкі і Ракітна адсвяткавалі 400-годдзе.

Мнагалюдна было ў гэты дзень на маляўнічай паляне каля сельскага Дома культуры. Малая радзіма сустракала сваіх сыноў і дочак з самых розных куткоў нашай краіны. На славу папрацавалі работнікі СДК, падрыхтаваўшы святочную праграму, у якой былі ўлічаны інтарэсы жыхароў усіх узростаў. Апоўдні пачаў сваю работу “гарадок” атракцыёнаў для дзяцей. У гэты ж час былі адкрыты разнастайныя выставы: вырабаў народнай творчасці, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, фотаздымкаў. Работнікі гандлю паклапаціліся, каб задаволіць густы самых капрызных гурманаў.

Асвячэнне мерапрыемства правёў настаяцель Свята-Прэабражэнскага храма іерэй Сергій Чыж. Павіншаваць жыхароў вёсак-юбіляраў са святам прыехалі і афіцыйныя асобы: начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Анатоль Захаркевіч, старшыня Дварэцкага сельвыканкама Аляксандр Віднікевіч. Яны ад усёй душы пажадалі свету, шчасця, дабра і працвітання. Адбылося ўшанаванне знакамітых людзей, доўгажыхароў, ветэранаў вёсак.

У канцэрце бралі ўдзел творчыя калектывы і артысты раёна. Свята працягнулі гульнявыя праграмы для дарослых і дзяцей. Вечарам моладзь змагла патанцаваць на дыскатэцы.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть