Падарожжа па хвалях жыцця
Культура

Падарожжа па хвалях жыцця

колледж35нагадвала ўрачыстасць з нагоды 35-гадовага юбілею сельскагаспадарчага каледжа.

Першы дырэктар Іван Бескаравайны прыгадаў найбольш важныя старонкі з гісторыі навучальнай установы, аб яе стварэнні і рабоце тут. Яўген Камінскі з гонарам гаварыў пра часы, калі ў тагачасным ПТВ-160 адначасова вучыліся 1200 юнакоў і дзяўчат, а яшчэ захапляўся сённяшнімі ўмовамі працы для выкладчыкаў і майстроў вытворчага навучання. Словы падзякі ў адрас тых, хто стаяў ля вытокаў стварэння і тым, хто сёння перадае веды, выказаў дырэктар ДПТК СВ Фёдар Бірыла – “аптымістычны энергічны капітан”, як назвалі яго вядучыя вечара. Фёдар Аляксеевіч падкрэсліў, што сёння каледж – рознапланавая навучальная ўстанова, здольная прапанаваць спецыялістаў, запатрабаваных на рынку працы, і работа ў гэтым напрамку будзе весціся пастаянна.

З асаблівымі пачуццямі сустракалі “юбіляры” і госці свята выступленні намесніка старшыні райвыканкама Віктара Рафаловіча, старшыні райсавета Віталя Адзішчава, першага намесніка начальніка ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Аляксандра Жука і начальніка раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму Івана Раковіча. Прыемным падарункам да юбілею стала выдзяленне сродкаў на рамонт навучальнай установы і інтэрнатаў.

У гімне каледжа ёсць цудоўныя радкі: “Мы не акадэмія пакуль, але абавязкова ёю будзем”. Аб гэтым не раз прыгадвалі ў сваіх выступленнях сябры і партнёры каледжа – кіраўнікі гаспадарак, прадпрыемстваў і арганізацый, калегі з іншых навучальных устаноў раёна, вобласці і рэспублікі.

А яшчэ арганізатары святочнага мерапрыемства знайшлі прыгожыя словы для кожнага супрацоўніка і ветэранаў каледжа, падрыхтавалі прыемныя сюрпрызы і падарункі. У тым ліку – і музычныя нумары ў выкананні навучэнцаў і работнікаў.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть